Усе сродкі ад іх продажу пойдуць на падтрымку беларускіх палітвязняў.
Імпрэзу ладзіць Free Belarus Center пры падтрымцы бара «Карма». Менавіта там з’явіцца мурал ад беларускай мастачкі Ташы Кацубы.
Таксама гэтая выява з’явіцца на цішотках і торбах. Сродкі ад іх продажу пойдуць на падтрымку беларускіх палітвязняў. Звярніце ўвагу, што калекцыя лімітаваная, таму цалкам магчыма, што ўвесь наклад будзе распрададзены проста ў «Карме» падчас імпрэзы.
Пасля ўрачыстага адкрыцця мурала, прысвечанага «чорнай ночы», вас чакаюць вершы рэпрэсаваных беларускіх паэтаў і сучасных аўтараў і аўтарак у жывым выкананні. Нават будзе магчымасць пачуць, як яны гучаць у перакладзе на польскую мову.
Таксама запрашаем далучацца да вольнага мікрафона.
Чакаем вас! Яны жывыя, пакуль мы іх памятаем!
Дзе: Karma Crew (Аleja 3 Maja, 15)
Калі: 29 кастрычніка (нядзеля) а 18:30
free enter / free donation