Юрыдычная служба

Free Belarus Center прадстаўляе юрыдычныя кансультацыі беларусам і беларускам ва Украіне і Польшчы, якія вымушана пакінулі Беларусь у сувязі з сацыяльна-палітычным крызісам у роднай краіне.

Вы можаце запісацца на атрыманне індывідуальнай прававой кансультацыі ва Украіне па наступных пытаннях:

  1. Легалізацыя (атрыманне часовага або пастаяннага віду на жыхарства, дазволу на іміграцыю ва Украіну, уступленне ў грамадзянства Украіны, падаўжэнне тэрміну легальнага знаходжання ў Украіне).
  2. Працэдура звароту па атрыманне статусу бежанца або дадатковай абароны ва Украіне.
  3. Узаемадзеянне з міграцыйнымі і іншымі дзяржаўнымі інстанцыямі Украіны ў галіне адміністрацыйнага права.
  4. Пытанні доступу да паслуг натарыята, органаў рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і іншых прававых сэрвісаў.
  5. Кансультацыі па ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі, банкамі, цэнтрамі аказання адміністрацыйных паслуг у галіне адкрыцця, разблакіравання рахункаў.
  6. Даступнасць атрымання пачатковай, агульнай адукацыі і карыстання іншымі сацыяльнымі правамі.

Таксама наша служба прававой дапамогі аказвае і іншыя прававыя кансультацыі па індывідуальных асаблівасцях кожнай справы.

Вы можаце запісацца на атрыманне індывідуальнай прававой кансультацыі ў Польшчы па наступных пытаннях:

  1. Перасячэнне мяжы.
  2. Атрыманне дазволу на часовае і пастаяннае знаходжанне.
  3. Міжнародная абарона ў Польшчы.
  4. Пытанні, звязаныя з працай у Польшчы.
  5. Працоўныя і сацыяльныя пенсіі і выплаты.
  6. Абарона ад дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце.
  7. Дапамога ў рэгістрацыі фондаў, асацыяцый.
  8. Атрыманне неабходных дакументаў (рэгістрацыя беларускіх пасведчанняў у органах ЗАГС Польшчы).
  9. Дапамога ў складанні некаторых заяў у суд (Заява аб вызваленні ад абавязацельства прадстаўлення ў органы ЗАГС пасведчання аб магчымасці для ўступлення ў шлюб для асоб, якія не могуць вярнуцца ў Беларусь або наведаць Консульства) і іншыя.

Апроч кансультавання, мы аказваем дапамогу ў складанні дакументаў у дзяржаўныя органы, у суд па некаторых справах.

Калі ласка, запоўніце форму і нашыя юрысты_кі звяжуцца з вамі.

Інструкцыі, якія падрыхтавала юрыдычная служба Free Belarus Center, сабраны ў спецыяльным раздзеле на сайце. Вы знойдзеце артыкулы, прысвечаныя рэлакацыі з Беларусі, міжнароднай абароне і іншым спосабам легалізацыі ў Польшчы, маёмасці, крымінальнаму праву і іншым тэмам. Раздзел увесь час абнаўляецца.