Бясплатныя індывідуальныя псіхалагічныя кансультацыі ад Free Belarus Center
Калі вы перажываеце эмацыйны крызіс, адчуваеце, што не спраўляецеся са стрэсам самастойна, маеце патрэбу ў падтрымцы, шукаеце разумення сваіх запатрабаванняў, жадаеце палепшыць свой дабрабыт ці даследаваць эмацыйны стан, вы можаце звярнуцца да нас.
У залежнасці ад запыту вам можа быць прадстаўлена да пяці бясплатных індывідуальных псіхалагічных кансультацый.

Кансультацыі праводзіць Марта Скугарава — гештальт-тэрапеўтка, якая спецыялізуецца на пытаннях эміграцыі, крызісаў і страт.
Мы чакаем заявак ад праваабаронцаў, актывістаў і актывістак, журналістаў і журналістак, а таксама рэпрэсаваных беларусаў і беларусак, іх блізкіх і чальцоў іх сем’яў.