Free Belarus Center запускае стыпендыяльную рэзідэнцыю для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў у Партугаліі. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізоўваць свой уласны праект цягам васьмі тыдняў, знаходзячыся ў Партугаліі і пры неабходнасці працягваючы сваю асноўную працу дыстанцыйна.

Хто можа падаць заяўку: дасведчаныя працаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці, журналісты_кі, даследчыкі_цы з пацверджаным досведам працы ў сектары НДА, незалежных СМІ ці даследніцкіх цэнтрах не меней за 3 гады. Актывісты_кі з Беларусі, якія пражываюць у краіне ці за яе межамі.

Заяўкі прымаюцца ад аплікантаў_ак, якія знаходзяцца на стадыі рэалізацыі ўласнага праекта, распрацоўкі праектных канцэпцый, медыя-кампаній, журналісцкіх расследаванняў і сацыяльных даследаванняў, але патрабуюць бяспечных, спакойных і рэкрэацыйных варункаў, якія б дапамаглі прадухіліць выгаранне.

Напрамкі патэнцыйных праектаў:

  • Інфармацыйныя праекты, накіраваныя на асвятленне актуальных беларускіх падзей;
  • Праекты, звязаныя з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і ў краінах, дзе ёсць беларуская дыяспара;
  • Сацыяльныя праекты, звязаныя з Беларуссю і краінамі, дзе ёсць беларуская дыяспара;
  • Культурныя праекты, звязаныя з Беларуссю і краінамі, дзе ёсць беларускія актывісты_кі.

Якія напрамкі не падтрымліваюцца стыпендыяй:

  • Праекты і ініцыятывы, якія накіраваныя на дзяцей і падлеткаў;
  • Некалькі мерапрыемстваў, не звязаных паміж сабой агульнай мэтай;
  • Правядзенне і арганізацыя канферэнцый, трэнінгаў, інш.

Па выніках рэзідэнцыі чакаецца, што ўдзельнікі_цы змогуць прадставіць канкрэтныя рэзультаты сваёй працы.

Працягласць адной рэзідэнцыі – 8 тыдняў.
Пачатак першага набору плануецца на 20 студзеня

У стыпендыяльнай рэзідэнцыі плануецца тры наборы. Калі ласка, абярыце перыяд, які найлепей вам пасуе:

  • 20 студзеня–9 сакавіка
  • 11 сакавіка–4 траўня
  • 6 траўня–29 чэрвеня

Арганізатары_кі цалкам забяспечваюць пражыванне, праезд, стыпендыю ў памеры 500$ раз на месяц, а таксама юрыдычную, псіхалагічную, ментарскую і экспертную падтрымку па запыце.

Для падачы заяўкі на стыпендыяльную праграму патрэбна дадаць CV і рэкамендацыйныя лісты ад двух асоб.

Арганізатары не могуць гарантаваць падтрымку ў атрыманні візы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 28 снежня (уключна).

Спасылка на форму заяўкі: https://forms.gle/tNHbG27iLhARt7YG6

Tags: