Нагадаем, 29 чэрвеня ў Варшаве ўжо ў чацвёрты раз прайшоў Hučna Fest. Опэн-эйр на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва атрымаўся ва ўсіх сэнсах гарачым і, нягледзячы на анамальную спёку, сабраў некалькі тысяч чалавек.

У гэтым годзе пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў стала яшчэ больш вялікай і крэатыўнай — НДА, ініцыятывы і актывіты_кі падрыхтавалі адмысловыя квесты, квізы ды іншыя цікавосткі. Сёлета ў праграму дадалася яшчэ і пляцоўка з публічнымі размовамі. Таксама не абышлося без пінг-понга з беларускімі зоркамі за данаты ў падтрымку палітвязняў.

Літаратурная сцэна Hučna Fest-2024 была падрыхтавана разам з «Беларускім ПЭНам» і прысвечана беларускай жаночай і квір-літаратуры. Гасцёў чакалі не толькі разнастайныя прэзентацыі і дыскусіі, але нават выступ праекта музыкаў Светы Бень і Сяргея Навіцкага WTBSK. Яны зайгралі ў межах перфарматыўных чытанняў.

На маркеце лепшыя беларускія незалежныя выдаўцы размесціліся па суседству з беларускімі творцамі. Людзі актыўна набывалі ад кніг «Янушкевічва» і Hochroth Minsk да дызайнерскіх рэчаў Ташы Кацубы і цішотак «АЧК-Беларусь»

На музычнай сцэне выступілі Syndrom Samazvanca, NOCHY, LEIBONIK і Разбітае Сэрца Пацана. Гэта было вельмі прафесійна, драйвова і кранальна.

І гэта яшчэ далёка не ўсё! Hučna Fest — гэта дакладна той выпадак, калі лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць.

Дзякуй вам усім, даражэнькія! Дзякуй нашым партнэрам, гераічным валантэрам і валантэркам, літаратарам, выдаўцам, арганізацыям, актывістам і актывісткам, мастакам і мастачкам, музыкам і нашым гасцям.

Жыве Беларусь!

Фота Аляксандра Валодзіна

CATEGORIES:

Падзеі

Tags: