Адкрыццё новага сезону інтэграцыйна-адукацыйнага клубу WYSPA
Клуб WYSPA адкрывае новы сезон і запрашае падлеткаў 10-12 гадоў на настольныя ралявыя гульні.
“Каб выцягнуць дзяцей з дому, мы прыдумалі пагуляцца з імі ў настольныя ралявыя гульні. Розніца паміж гэтымі гульнямі і камп’ютарнымі ў тым, што ў настольнай гульні ўсё ўпіраецца ў жывы дыялог. Вядзе гульню майстар”, — кажуць у клубе.
Такія гульні даюць магчымасць:
- дзейнічаць у камандзе;
- стаць сапраўднымі героямі, што вельмі падвышае самаацэнку;
- адчуць неабходнасць клопату аб таварышах, сваю важнасць у пераадоленні складаных сітуацый;
- даследаваць сябе;
- творча і крэатыўна праявіць сябе.
Усе гэта стварае тэрапеўтычны эфект, што і было, па словах арганізатараў, пацверджана даследаваннямі.
Дзе: Каворкінг Free Belarus Center (Mokotowska 24, офіс 64)
Калі: 11 кастрычніка а 18:30
Вітаюцца данаты ад 15 злотых.