Групавая тэрапеўтычная сустрэча “Пачатак шляху: усведамленне непазбежнага”

Гэта першая афлайн-сустрэча з цыклу “Шлях змен: усведамленне, пераадоленне, трансфармацыя”.

Ці адчуваеце вы, што ваша жыццё знаходзіцца на парозе перамен? Можа быць, вы перажываеце крызіс, адчуваеце выгаранне ці сутыкаецеся з трывогай і няўпэўненасцю ў будучыні? Калі так, мы запрашаем вас далучыцца да нашай групы, дзе вы зможаце знайсці падтрымку і рэсурсы для пераадолення гэтых выклікаў.

На сустрэчы даследуем, што менавіта выклікае пачуццё крызісу і як распазнаць пачатак змен. Абмяркуем прычыны складанасцей і іх уплыў на ваша жыццё.

Сустрэчу правядзе Марта Скугарэва – гештальт-тэрапеўтка, якая працуе з тэмамі эміграцыі, крызісу і страт. Марта зладзіла больш за 10 праектаў па тэме эміграцыі з 2020 года.

Дзе: Каворкінг Free Belarus Center (Mokotowska 24, офіс 64)
Калі: 23 кастрычніка (серада) а 18:30

CATEGORIES:

Падзеі