Юрыдычная служба
Free Belarus Center прадстаўляе юрыдычныя кансультацыі беларусам і беларускам ва Украіне і Польшчы, якія вымушана пакінулі Беларусь у сувязі з сацыяльна-палітычным крызісам у роднай краіне.
Вы можаце запісацца на атрыманне індывідуальнай прававой кансультацыі ва Украіне па наступных пытаннях:
- Легалізацыя (атрыманне часовага або пастаяннага віду на жыхарства, дазволу на іміграцыю ва Украіну, уступленне ў грамадзянства Украіны, падаўжэнне тэрміну легальнага знаходжання ў Украіне).
- Працэдура звароту па атрыманне статусу бежанца або дадатковай абароны ва Украіне.
- Узаемадзеянне з міграцыйнымі і іншымі дзяржаўнымі інстанцыямі Украіны ў галіне адміністрацыйнага права.
- Пытанні доступу да паслуг натарыята, органаў рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і іншых прававых сэрвісаў.
- Кансультацыі па ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі, банкамі, цэнтрамі аказання адміністрацыйных паслуг у галіне адкрыцця, разблакіравання рахункаў.
- Даступнасць атрымання пачатковай, агульнай адукацыі і карыстання іншымі сацыяльнымі правамі.
Таксама наша служба прававой дапамогі аказвае і іншыя прававыя кансультацыі па індывідуальных асаблівасцях кожнай справы.
Вы можаце запісацца на атрыманне індывідуальнай прававой кансультацыі ў Польшчы па наступных пытаннях:
- Перасячэнне мяжы.
- Атрыманне дазволу на часовае і пастаяннае знаходжанне.
- Міжнародная абарона ў Польшчы.
- Пытанні, звязаныя з працай у Польшчы.
- Працоўныя і сацыяльныя пенсіі і выплаты.
- Абарона ад дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце.
- Дапамога ў рэгістрацыі фондаў, асацыяцый.
- Атрыманне неабходных дакументаў (рэгістрацыя беларускіх пасведчанняў у органах ЗАГС Польшчы).
- Дапамога ў складанні некаторых заяў у суд (Заява аб вызваленні ад абавязацельства прадстаўлення ў органы ЗАГС пасведчання аб магчымасці для ўступлення ў шлюб для асоб, якія не могуць вярнуцца ў Беларусь або наведаць Консульства) і іншыя.
Апроч кансультавання, мы аказваем дапамогу ў складанні дакументаў у дзяржаўныя органы, у суд па некаторых справах.
Калі ласка, запоўніце форму і нашыя юрысты_кі звяжуцца з вамі.
Інструкцыі, якія падрыхтавала юрыдычная служба Free Belarus Center, сабраны ў спецыяльным раздзеле на сайце. Вы знойдзеце артыкулы, прысвечаныя рэлакацыі з Беларусі, міжнароднай абароне і іншым спосабам легалізацыі ў Польшчы, маёмасці, крымінальнаму праву і іншым тэмам. Раздзел увесь час абнаўляецца.