Free Belarus Center разам з партнэрамі запускае кампанію ТЭМА#1, якая накіравана на падтрымку беларускіх палітвязняў

Тэма палітычных зняволеных – гэта тэма нумар адзін для беларусаў і беларусак! Незалежная грамадская арганізацыя Free Belarus Center разам з партнэрамі запускае кампанію ТЭМА#1, якая накіравана на падтрымку беларускіх палітвязняў.

Free Belarus Center у “перадвыбарчы” час для беларусаў і беларусак анансавала сайт  ТЭМА#1 – дзе кожны і кожная можа падтрымаць палітвязняў і палітвязанак.

У межах кампаніі ТЭМА#1 будуць праходзіць анлайн і афлайн мерапрыемствы. Далучыцца можна праз адмысловы сайт. На сайце ёсць печыва з прадказаннямі ад палітвязняў і палітвязанак, якім можна і трэба падзяліцца ў сацсетках. Гэты просты крок узмацніць гучанне тэмы палітычнага зняволення у беларускай медыя прасторы. Таксама на сайце сабраныя іншыя спосабы падтрымкі праз розныя арганізацыі і афіша мерапрыемстваў афлайн.

Непасрэдна 26 студзеня ў беларускіх прасторах (хабах, каворкінгах, культурных прасторах, кавярнях і барах) пройдзе серыя разнастайных мерапрыемстваў, прысвечаных тэме правоў чалавека, палітычным зняволеным і дэмакратыі. Якое мерапрыемства будзе праходзіць у вашым горадзе, таксама можна паглядзець на сайце кампаніі.

Наша сіла – у салідарнасці, а наша галоўная каштоўнасць – свабода. Таму мы не хочам гаварыць пра выбары, мы абіраем гаварыць пра нашы каштоўнасці: няма нічога важнейшага за свабоду беларусаў і беларусак. Далучайцеся да кампаніі! Давайце быць разам з тымі, хто сёння не можа быць свабоднымі.” – Паліна Бродзік, ​​каардынатарка кампаніі.

Кампанія ТЭМА#1 плануе павысіць інфармаванасць і павялічыць падтрымку палітычных зняволеных. Яна скончыцца 26 студзеня ў 00:00. Паспей зрабіць свой унёсак у нашую агульную справу. 

Далучыцца да кампаніі можна непасрэдна праз сайт ТЭМА#1
А сачыць за ходам кампаніі ў сацсетках партнэраў і арганізацыі: 

CATEGORIES:

Падзеі

Tags: