Каворкінг Free Belarus Center зачынены

Дарагія сябры і сяброўкі, рэзідэнты і рэзідэнткі!

З сумам, але і з пачуццём шчырай падзякі мы вымушаны паведаміць аб закрыцці Каворкінга FBC. Першага сакавіка наша прастора ў цэнтры Варшавы спыняе сваю працу.

За час свайго існавання наш Каворкінг стаў домам для многіх актывістаў і актывістак з Беларусі, Украіны і іншых краін, а таксама прасторай для ўвасаблення іх самых смелых ідэй!

Мы глыбока ўдзячныя кожнаму, хто быў часткай нашай супольнасці. Ваша энергія, ідэі і супрацоўніцтва — неверагодныя!

Нягледзячы на закрыццё фізічнай прасторы, сувязі і адносіны, якія сфарміраваліся тут, працягнуць жыць. А Free Belarus Center працягне працу і заўсёды будзе адкрыты да супрацоўніцтва дзеля нашых агульных каштоўнасцяў: свабоды, дэмакратыі і лепшай будучыні для Беларусі.

Нагадаем, што на сайце freebelaruscenter.org і ў нашых сацсетках вы знойдзеце юрыдычную і псіхалагічную падтрымку, а таксама карысную інфармацыю. Нашыя службы працягнуць сваю працу!

Насуперак усяму, мы не губляем аптымізму і верым, што калі зачыняюцца адны дзверы, заўсёды адчыняюцца іншыя!

З павагай і найлепшымі пажаданнямі, каманда FBC.

CATEGORIES:

Падзеі