Абавязак zgłoszenia umów o dzieło у ZUS: кароткі гайд для НДА
Нават калі umowa o dzieło не патрабуе аплаты ўзносаў у ZUS (калі няма umowy o pracę з выканаўцам), з 2021 года многія наймальнікі ў Польшчы абавязаныя паведамляць пра такія дамовы. У гайдлайне Free Belarus Center — хто менавіта падае паведамленне, калі, як запоўніць ZUS RUD праз eZUS (PUE ZUS) і якія дадзеныя патрэбныя.
Umowy o dzieło з асобамі, з якімі NGO не мае заключанай umowy o pracę, вызваляюцца ад аплаты ўзносаў у ZUS. Такія umowy o dzieło абкладаюцца толькі падаходным падаткам ад фізічных асоб (PIT), які выплачваецца на працягу года ў urząd skarbowy, а іх разлік зводзіцца да запаўнення адпаведных формаў PIT пасля заканчэння года.
Нягледзячы на адсутнасць аплаты ўзносаў у ZUS ад umów o dzieło, гэтыя ўмовы з пачатку 2021 года былі абавязаныя да іх рэгістрацыі ў ZUS.
Калі зглашаць?
Тэрмін: 7 дзён з дня заключэння umowy (а не з дня пачатку працы).
Абавязак паведамляць пра umowy o dzieło распаўсюджваецца толькі на тых наймальнікаў, якія ўжо зарэгістраваны ў ZUS як платнікі składek на сацыяльныя страхаванні за сваіх работнікаў.
Калі ж арганізацыя не з’яўляецца платнікам składek у ZUS — гэта значыць, што яна не зарэгістравана там як płatnik і не мае ні аднаго чалавека, які падлягае страхаванню, тады такая арганізацыя не перадае ў ZUS інфармацыю пра заключаныя umowy o dzieło.
Як зглашаць?
Фармуляр: ZUS RUD (Zgłoszenie umowy o dzieło), у электронным выглядзе, праз платформу PUE ZUS, цяпер называецца eZUS.
Якая інфармацыя падаецца?
Дата заключэння дамовы, даты пачатка и канца выканання дзела і дэталёвы опіс прадмета дамовы.
З якой мэтай трэба зглашаць умовы а дзела?
- Кантроль. Дае магчымасць ZUS праверыць, ці не з’яўляецца umowa o dzieło на самой справе umową zlecenia (якая падлягае składkom).
- Статыстыка і дапамога: выкарыстоўваецца ў статыстычных мэтах і для магчымасці прызначэння дапамогі ў будучыні.
Як знайсці на партале eZUS (PUE ZUS):
1. Уваход у сістэму
Зайдзіце на eZUS (PUE ZUS) і ўвайдзіце з дапамогай: Profil Zaufany / e-Dowód / банк / логін ZUS
2. Пераход да формы
У меню абярыце: [Płatnik] → [Dokumenty i wiadomości] → [Dokumenty robocze] → [Utwórz dokument] → ZUS RUD




3. Запаўненне ZUS RUD
Форма ZUS RUD складаецца з некалькіх частак:
- Dane płatnika — даныя арганізацыі або асобы, якая заключыла umowę; звычайна падцягваюцца аўтаматычна.
- Dane wykonawcy dzieła — імя і прозвішча, PESEL (або дата нараджэння і нумар пашпарту, калі PESEL адсутнічае), адрас пражывання.
- Dane umowy o dzieło — дата заключэння umowy (не дата пачатку працы), перыяд выканання dzieła, кароткае апісанне przedmiotu umowy.
Суму ўзнагароджання ў форме не ўказваюць.
Пасля запаўнення неабходна праверыць дакумент і адправіць яго праз eZUS.

