JDG у Польшчы: якія падаткі плаціць і як выбраць сістэму падаткаабкладання

Просты гайд для тых, хто плануе адкрыць уласную справу. Лічбы актуальныя станам на 2026 год.

Вы вырашылі адкрыць jednoosobowa działalność gospodarcza (JDG) — уласную справу ў Польшчы. І адразу ўзнікае галоўнае пытанне: колькі з заробленага давядзецца аддаць дзяржаве?

Тры плацяжы, якія трэба ведаць

Калі ў вас JDG, асноўныя падаткі, якія вы будзеце плаціць:

1. ZUS — узносы на сацыяльнае і медыцынскае страхаванне (Zakład Ubezpieczeń Społecznych). Іх плацяць усе, незалежна ад сістэмы падаткаабкладання.

2. PIT — падатак на даход (podatek dochodowy od osób fizycznych). Памер падатка на даходы залежыць ад таго, якую сістэму падаткаабкладання вы выбралі.

Іх тры: skala podatkowa, podatek liniowy і ryczałt.

3. VAT / VAT UE — падатак на тавары і паслугі. Большасць пачаткоўцаў ад яго вызваленая, але не ўсе — пра гэта ў канцы гайда.

Выбар сістэмы падаткаабкладання ўплывае не толькі на PIT, але і на частку ZUS — таму пачнём менавіта з ZUS.

ZUS: з чаго складаецца і колькі каштуе

Узносы ZUS складаюцца з дзвюх частак:

Składki społeczne: emerytalna, rentowa, chorobowa ( добраахвотны) і wypadkowa. Іх памер аднолькавы для ўсіх сістэм падаткаабкладання і залежыць толькі ад таго, на якім льготным этапе вы знаходзіцеся.

Składka zdrowotna — узнос на медыцынскае страхаванне (NFZ). Ён лічыцца па-рознаму ў залежнасці ад сістэмы падаткаабкладання — таму дакладную лічбу мы пакажам у раздзеле пра кожную сістэму.

Ільготы для пачаткоўцаў: ZUS расце паступова

Добрая навіна: першыя гады пасля адкрыцця JDG вы плаціце значна менш. Этапы, праз якія праходзяць składki społeczne, паказаныя ў Табліцы 1.

Табліца 1. Этапы ільгот па składki społeczne (2026)

ЭтапПерыядКолькі складаюць składki społeczne (2026)
Ulga na startПершыя 6 поўных месяцаў0 zł .  плаціцца толькі składka zdrowotna
Preferencyjny ZUSнаступныя 24 месяцы (7–30 месяц)каля 456 zł/мес. (база 1 441,80 zł — 30% мінімальнай зарплаты)
Mały ZUS Plusкалі прыход за папярэдні год не перавысіў 120 000 złзалежыць ад даходу; база не ніжэйшая за 30% мінімальнай зарплаты
Duży ZUSстандартны рэжым1 926,76 zł/мес. (база 5 652 zł — 60% сярэдняй прагназаванай зарплаты)

Крыніца: zus.pl, biznes.gov.pl; станам на 2026 г. (мінімальная зарплата — 4 806 zł, прагназаваная сярэдняя — 9 420 zł).

Важна ведаць пра Ulga na start: яна вызваляе толькі ад składek społecznych. Składka zdrowotna плаціцца з першага дня дзейнасці. Таксама памятайце: пакуль дзейнічае Ulga na start, вам не налічваецца пенсійны стаж і няма права на бальнічны.

Пераходзіце з этату на B2B у той жа фірме? Будзьце ўважлівыя. Ulga na start і preferencyjny ZUS недаступныя, калі вы выконваеце для былога працадаўцы тыя ж чыннасці, якія рабілі ў яго на umowa o pracę у бягучым або папярэднім каляндарным годзе (art. 18 ustawy Prawo przedsiębiorców). Пры гэтым лічыцца толькі працоўная дамова: калі вы супрацоўнічалі з фірмай на umowa zlecenia ці umowa o dzieło — права на ільготы захоўваецца.

 ZUS за месяц = Składka zdrowotna + Składki społeczne. Гэта значыць, каб зразумець свой поўны месячны плацёж у ZUS, трэба скласці абедзве часткі: składkę zdrowotną (яна залежыць ад сістэмы падаткаабкладання) і składki społeczne (яны залежаць ад вашага льготнага этапу — гл. Табліцу 1).

Сістэма 1. Skala podatkowa (zasady ogólne)

Гэта сістэма «па змаўчанні»: калі пры рэгістрацыі JDG вы нічога не выбралі — вы на skala. Падатак лічыцца ад даходу, гэта значыць ад розніцы паміж прыходамі і задакументаванымі выдаткамі (koszty uzyskania przychodu).

PIT на skala

Стаўкі — прагрэсіўныя, паводле Табліцы 2:

Табліца 2. Стаўкі PIT на skala podatkowa (2026)

Гадавы даходСтаўка PIT
да 30 000 zł0% (kwota wolna od podatku)
ад 30 000 да 120 000 zł12%
звыш 120 000 zł32% (толькі ад сумы перавышэння)

Крыніца: podatki.gov.pl, станам на 2026 г.

Толькі на skala даступныя падатковыя льготы: сумеснае разлічэнне з мужам/жонкай, ulga na dzieci, ulga dla młodych (да 26 гадоў) і іншыя.

ZUS на skala

Składka zdrowotna: 9% ад месячнага даходу, але не менш за 432,54 zł у месяц (станам на рок складковы, які пачаўся 1 лютага 2026 г.).

Składki społeczne: паводле этапу з Табліцы 1 — ад 0 zł на Ulga na start да 1 926,76 zł на Duży ZUS.

Каму пасуе skala

  • Тым, хто мае вялікія выдаткі на дзейнасць (закупка тавару, абсталяванне, арэнда памяшкання) — бо іх можна адняць ад прыходу.
  • Тым, чый даход невялікі і не перавышае 30 000–60 000 zł на год — дзякуючы kwota wolna падатак будзе мінімальны.
  • Тым, хто хоча карыстацца льготамі: разлічэнне з мужам/жонкай, ulga na dzieci.

Каму skala застаецца адзіным варыянтам: калі вы ў гэтым жа годзе выконваеце для былога працадаўцы тыя ж паслугі, якія рабілі на umowa o pracę, — liniowy і ryczałt для вас закрытыя. Таксама ryczałt недаступны для некаторых відаў дзейнасці (напрыклад, аптэкі, гандаль запчасткамі да аўтамабіляў, абмен валют).

Сістэма 2. Ryczałt od przychodów ewidencjonowanych

Галоўнае адрозненне: падатак плаціцца ад прыходу (przychód), а не ад даходу. Выдаткі адняць нельга — затое стаўкі нізкія, а ўлік максімальна просты. Стаўка залежыць ад віду дзейнасці паводле класіфікацыі PKWiU (Polska Klasyfikacja Wyrobów i Usług) — і гэта важна: менавіта PKWiU, а не код PKD, які вы ўпісалі пры рэгістрацыі, вызначае вашу стаўку.

Стаўкі ryczałt для папулярных відаў паслуг

У Табліцы 3 — стаўкі для відаў дзейнасці, тыповых для нашых чытачоў:

Табліца 3. Стаўкі ryczałt паводле віду дзейнасці (2026)

Від дзейнасціСтаўкаЗаўвага
Адукацыйная дзейнасць (курсы, трэнінгі, рэпетытарства)8,5%PKWiU дзял 85
Кіраванне праектамі, у т.л. сацыяльнымі (project management)8,5%PKWiU 70.22.20.0 — без элементу дарадства
Праграмаванне, распрацоўка ПЗ12%PKWiU 62.01.1
Тэставанне ПЗ (QA)8,5% або 12%ручное тэставанне без праграмавання — часта 8,5%; звязанае з праграмаваннем — 12%
Навуковыя даследаванні і распрацоўкі (R&D)8,5%PKWiU дзял 72
Вядзенне акаўнтаў у сацсетках, стварэнне кантэнту (SMM)8,5% або 15%залежыць ад характару паслуг — гл. ніжэй
Рэкламныя паслугі, вядзенне рэкламных кампаній15%PKWiU дзял 73
Даследаванні рынку і грамадскай думкі15%PKWiU дзял 73
Public relations (PR-менеджары)15%PKWiU 70.21
Дарадчыя паслугі (doradztwo)15%PKWiU 70.22.1
Іншыя паслугі, не названыя ў законе асобна8,5%агульная стаўка для паслуг

Крыніца: ustawa o zryczałtowanym podatku dochodowym, art. 12; станам на 2026 г.

Асцярожна з мяжой паміж стаўкамі. Розніца паміж 8,5% і 15% часта вісіць на фармулёўцы ў дамове. Напрыклад, «кіраванне праектам» — 8,5%, але калі ў паслугах ёсць элемент дарадства (doradztwo) — ужо 15%. Вядзенне акаўнта і стварэнне пастоў можа кваліфікавацца як 8,5%, а наладка і вядзенне платных рэкламных кампаній — гэта рэкламныя паслугі, 15%. Калі ваш выпадак памежны, варта атрымаць interpretacja indywidualna ад Krajowa Informacja Skarbowa (KIS) — афіцыйны адказ, які абараняе вас пры праверцы.

Агульны ліміт для ryczałt: прыходы за папярэдні год не павінны перавышаць 2 млн euro.

ZUS на ryczałt

Składka zdrowotna: фіксаваная, залежыць ад гадавога прыходу — гл. Табліцу 4.

Табліца 4. Składka zdrowotna на ryczałt (рок складковы ад 1.02.2026)

Гадавы прыходSkładka zdrowotna ў месяц
да 60 000 zł498,35 zł
ад 60 000 да 300 000 zł830,58 zł
звыш 300 000 zł1 495,04 zł

Крыніца: zus.pl; лічбы на рок складковы ад 1.02.2026.

Важны момант: калі цягам года вы пераходзіце ў вышэйшы парог, składka zdrowotna пералічваецца за ўвесь год. Даплата розніцы робіцца ў маі наступнага года — разам з гадавым разлічэннем składki zdrowotnej у ZUS, якое падаецца штогод у складзе дэкларацыі за красавік (ZUS DRA).

Składki społeczne: паводле агульных этапаў з Табліцы 1 (Ulga na start → preferencyjny → Mały ZUS Plus / Duży ZUS).

Каму пасуе ryczałt

  • Тым, хто аказвае паслугі і амаль не мае выдаткаў: фрылансеры, кансультанты, выкладчыкі, менеджары праектаў.
  • Тым, у каго стаўка нізкая (8,5% ці 12%) і даход стабільна вышэйшы за ~60 000–80 000 zł на год — тады ryczałt звычайна выгаднейшы за skala.
  • Тым, хто цэніць прастату: не трэба збіраць дакументы на выдаткі, улік вядзецца толькі па прыходах.

Каму не пасуе: тым, у каго вялікія рэальныя выдаткі, і тым, хто хоча разлічвацца сумесна з мужам/жонкай ці карыстацца ulga na dzieci — на ryczałt гэтых льгот няма.

Прыклад: колькі рэальна плаціць JDG на ryczałt

Дапусцім, JDG аказвае паслугі ў сферы камунікацый і дадатковай адукацыі, і ўсе яго паслугі кваліфікуюцца пад стаўку 8,5%. Прыход — 6 000 zł кожны месяц, гэта 72 000 zł на год. Значыць, składka zdrowotna — з другога парога Табліцы 4: 830,58 zł. Паглядзім, як мяняюцца плацяжы па этапах ZUS (Табліца 6).

Табліца 6. Прыклад: ryczałt 8,5%, прыход 6 000 zł/мес. (72 000 zł/год), лічбы 2026 г.

ЭтапSkładki społeczneSkładka zdrowotnaRyczałt (PIT)Разам дзяржаве / на рукі
Месяцы 1–6: Ulga na start0 zł830,58 zł510,00 zł1 340,58 zł / 4 659,42 zł
Месяцы 7–30: preferencyjny ZUS456,19 zł830,58 zł≈471 zł≈1 758 zł / ≈4 242 zł
Далей: Mały ZUS Plus (прыход да 120 000 zł дае права; макс. 36 мес.)≈475 zł830,58 zł≈470 zł≈1 776 zł / ≈4 224 zł
Пасля: Duży ZUS1 926,76 zł830,58 zł≈346 zł≈3 104 zł / ≈2 896 zł

Як лічыўся PIT: 8,5% ад прыходу за вылікам заплачаных składki społeczne (напрыклад, на этапе preferencyjny: 8,5% × (6 000 − 456,19) ≈ 471 zł). Табліца крыху спрошчаная: у рэальнасці ад прыходу можна дадаткова адлічыць 50% заплачанай składki zdrowotnej, таму фактычныя сумы будуць яшчэ трохі ніжэйшыя.

Звярніце ўвагу на два моманты. Па-першае, у першы каляндарны год zdrowotna можа спачатку плаціцца па першым парогу (498,35 zł), пакуль назапашаны прыход не перавысіць 60 000 zł — а розніца даплачваецца пры гадавым разлічэнні (гл. «Важны момант» вышэй). Па-другое, калі частка паслуг кваліфікуецца як public relations (PKWiU 70.21) або рэклама — тая частка прыходу ідзе па стаўцы 15%, і ўлік вядзецца асобна па кожнай стаўцы.

Сістэма 3. Podatek liniowy

Адна плоская стаўка — 19% ад даходу (прыходы мінус выдаткі), незалежна ад таго, колькі вы зарабілі. Няма kwota wolna, няма сумеснага разлічэння з мужам/жонкай, няма большасці льгот.

PIT на liniowy

19% ад даходу — заўсёды, ад першага злотага і без верхняга парога. Дзякуючы гэтаму liniowy становіцца выгадным пры высокіх даходах, калі на skala вы б трапілі ў стаўку 32%.

ZUS на liniowy

Składka zdrowotna: 4,9% ад месячнага даходу, але не менш за 432,54 zł (станам на рок складковы ад 1.02.2026). Бонус: частку заплачанай składka zdrowotna можна ўключыць у выдаткі ці адлічыць ад даходу — у 2026 г. ліміт складае 14 100 zł на год.

Składki społeczne: паводле агульных этапаў з Табліцы 1, як і ў іншых сістэмах.

Каму пасуе liniowy

  • Тым, хто зарабляе шмат — арыенцір: стабільны гадавы даход прыкладна ад 200 000–250 000 zł, калі на skala значная частка трапляла б пад 32%.
  • Тым, у каго пры гэтым ёсць рэальныя выдаткі (бо іх, у адрозненне ад ryczałt, можна адняць), а стаўка ryczałt для іх дзейнасці высокая.

Тры сістэмы побач: кароткае параўнанне

Галоўныя адрозненні сабраныя ў Табліцы 5:

Табліца 5. Параўнанне трох сістэм падаткаабкладання (2026)

 SkalaRyczałtLiniowy
Ад чаго лічыцца падатакдаход (прыход − выдаткі)прыход (без выдаткаў)даход (прыход − выдаткі)
Стаўка PIT12% / 32%, kwota wolna 30 000 złад 2% да 17% паводле віду дзейнасці19%
Składka zdrowotna9% ад даходу, мін. 432,54 złфіксаваная: 498,35 / 830,58 / 1 495,04 zł4,9% ад даходу, мін. 432,54 zł
Składki społeczneпаводле этапаў з Табліцы 1паводле этапаў з Табліцы 1паводле этапаў з Табліцы 1
Выдаткі можна адняцьтакнетак
Ільготы (дзеці, сумесна з мужам/жонкай)такнене
Каму звычайна выгаднаневялікі даход, вялікія выдаткі, ільготыпаслугі без выдаткаў, нізкая стаўкавысокі даход з выдаткамі

Сістэму можна мяняць раз на год: заяву трэба падаць да 20-га чысла месяца пасля першага прыходу ў новым годзе (для большасці — да 20 лютага). Гэта значыць, што памылка пры выбары — не назаўсёды.

VAT і VAT UE: калі яны вас кранаюць

Звычайны (краёвы) VAT

Большасць пачаткоўцаў вызваленая ад VAT: пакуль вашыя гадавыя продажы не перавышаюць 240 000 zł (ліміт падвышаны з 200 000 zł з 1 студзеня 2026 г.), рэгістравацца платнікам VAT не трэба. Калі вы адкрываеце JDG у сярэдзіне года, ліміт лічыцца прапарцыйна колькасці дзён да канца года.

Але ёсць віды дзейнасці, дзе VAT узнікае адразу, незалежна ад ліміту. Гэта, у прыватнасці: юрыдычныя паслугі, дарадчыя паслугі (doradztwo), ювелірныя паслугі, продаж запчастак да аўтамабіляў і матацыклаў. Калі вашая дзейнасць у гэтым спісе — вы платнік VAT з першага дня.

Крыніца: ustawa o VAT, art. 113; podatki.gov.pl, станам на 2026 г.

VAT UE: працуеце з Еўропай — чытайце ўважліва

VAT UE — гэта не тое самае, што стаць краёвым платнікам VAT. Гэта асобная рэгістрацыя (праз формулар VAT-R) для аперацый з кантрагентамі з іншых краін ЕС. Тут два розныя сцэнарыі:

Вы аказваеце паслугі кліентам-фірмам у ЕС. Вы абавязаныя зарэгістравацца да VAT UE яшчэ да першай такой транзакцыі і падаваць інфармацыйныя дэкларацыі (informacja podsumowująca VAT-UE). Дадатковых плацяжоў пры гэтым не ўзнікае: падатак разлічвае пакупнік у сваёй краіне (механізм reverse charge). Ваша вызваленне ад краёвага VAT пры гэтым захоўваецца.

Вы купляеце паслугі або тавары з ЕС. Сітуацыя адваротная: абавязак разлічыць VAT кладзецца на вас. Гэта называецца import usług — і датычыцца нават падпіскі на замежныя сэрвісы (рэклама ў Meta ці Google, праграмы, хостынг). Калі вы не платнік краёвага VAT, вы падаяце дэкларацыю VAT-9M і плаціце 23% ад кошту паслугі — без магчымасці адлічэння.

Што рабіць далей: кароткі алгарытм

1. Ацаніце свае будучыя прыходы і выдаткі хаця б прыблізна на год наперад.

2. Праверце сваю стаўку ryczałt паводле PKWiU — і параўнайце тры сцэнарыі: колькі PIT + składka zdrowotna выйдзе на skala, ryczałt і liniowy. Дапаможа афіцыйны калькулятар на podatki.gov.pl.

3. Не забудзьце пра ZUS-этапы: першыя паўгода — толькі składka zdrowotna, потым 24 месяцы льготнага preferencyjny ZUS.

4. Праверце, ці не трапляе вашая дзейнасць пад абавязковы VAT, і ці працуеце вы з кантрагентамі з ЕС — тады патрэбная рэгістрацыя VAT UE.

5. Калі сумняваецеся ў класіфікацыі паслуг — звярніцеся па interpretacja indywidualna ці да падатковага кансультанта.

Гэты матэрыял мае азнаямленчы характар і не з’яўляецца індывідуальнай падатковай ці юрыдычнай кансультацыяй; у канкрэтнай сітуацыі звяртайцеся да спецыяліста. Крыніцы: zus.pl, podatki.gov.pl, biznes.gov.pl, ustawa o zryczałtowanym podatku dochodowym, ustawa o VAT. Лічбы актуальныя станам на 2026 год.