9 ліпеня ў Варшаве на беразе Віслы Free Belarus Center ужо трэці год запар ладзіць Hučna Fest. Наша падзея аб’ядноўвае актывізм і актуальнае беларускае мастацтва ў розных праявах. Калі вы сучасны_ая мастак_чка, дызайнер_ка, мадэльер_ка ці неяк па-іншаму ствараеце нешта крэатыўнае, то далучайцеся да ўдзелу ў нашым арт-маркеце.

Арт-маркет у межах Hučna Fest — гэта добрая магчымасць паказаць сваю творчасць і павялічыць сваю аўдыторыю.

Удзел у арт-маркеце цалкам бясплатны, мы толькі просім вас накіраваць не менш, чым 10% з продажу на благадзейную дапамогу нашым партнёрам з рэабілітацыйнага цэнтра для вайсковых “ЛАНКА”.

Фестываль пройдзе 9 ліпеня з 13:00 да 22:00 на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22).

Дэдлайн падачы заяўкі: 30 чэрвеня (уключна).

Падрабязнасці і анкета для ўдзелу ў арт-маркеце па гэтай спасылцы.

CATEGORIES:

Падзеі

Tags: