Пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў | 13:00
Арт-маркет | 13:00
Літаратурная сцэна | 13:00 — 17:00
- Паэтычныя выступы Артура Камароўскага і Анхелы Эспіносы.
- Прэзентацыі кніг «Плошча Перамогі» і «Хлопчык і сьнег». Савецкае дзяцінства ў БССР вачыма Альгерда Бахарэвіча і Андрэя Хадановіча, размова пра 80-я гады ў Беларусі ды досьвед сучаснай аўтабіяграфічнай прозы. Мадэратарка — Марына Казлоўская
- Прэзентацыя кнігі Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine. Алесь Плотка
- «Ператрус у музэі». Прэзэнтацыя з удзелам аўтара і выдаўца. Альгерд Бахарэвіч, Андрэй Янушкевіч. Мадэратар — Андрэй Хадановіч
- Кніжны стэнд выдавецтва Янушкевіч
Музычная сцэна | 17:00 — 22:00
Дадатковыя імпрэзы
- Паб-квіз па правах чалавека «PRAVO NAPRAVO». BackDoor Bar (Chmielna 7/9). 6 ліпеня а 19:00. Рэгістрацыя
- Афлайн-запіс беларускага падкаста пра секс і адносіны «Паўгадзіны кардыё«. WeWork (Prosta 20). 8 ліпеня а 12:00 (а 11:40 вас будзе чакаць валантэр). Рэгістрацыя
- Кінапрагляд дакументальнага фільма «Справа кожнага». Solidarny Dom Kultury «Słonecznik» (Muzeum Sztuki Nowoczesnej, Pańska 3). 8 ліпеня а 18:00
Free Belarus Center ладзіць Hučna Fest ужо трэці год запар. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну фестываль з часткай каманды FBC пераехаў у польскую сталіцу з Кіева.
Hučna Fest аб’ядноўвае актуальнае беларускае мастацтва ў розных праявах і дае магчымасць беларускім актывістам і актывісткам паказаць сябе. Мы запрашаем беларусаў і беларусак, украінцаў і ўкраінак, палякаў і полек, а таксама іншых жыхароў і гасцей Варшавы больш даведацца пра нашу Беларусь — сучасную, еўрапейскую і дэмакратычную.
Фестываль пройдзе 9 ліпеня на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22).
10% з продажу на арт-маркеце пойдзе на благадзейную дапамогу нашым партнёрам з рэабілітацыйнага цэнтра для вайсковых “ЛАНКА”
Падпісвайцеся на Тэлеграм-канал Free Belarus Center.