Пра нас

Free Belarus Center — гэта незалежная грамадская ініцыятыва, створаная для забеспячэння міжнароднай рэакцыі на рэпрэсіі і аказання гуманітарнай падтрымкі людзям, змушаным пакінуць Беларусь.

Пасля падзеяў у Беларусі ў 2020 годзе мы аказвалі дапамогу беларускім актывістам і актывісткам у Кіеве.

Асноўныя напрамкі нашай дзейнасці:

  • юрыдычная і псіхалагічная падтрымка,
  • культурная дыпламатыя,
  • адвакацыя,
  • адукацыя,
  • аналітыка.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну мы таксама адкрылі офіс у Варшаве — цяпер мы працуем у абедзвюх краінах.