Каворкінг

Free Belarus Center запрашае беларускіх актывістаў_ак і прадстаўнікоў_ніц грамадскіх ініцыятываў, якія былі вымушаныя з’ехаць з Украіны з-за вайны, ажыццявіць свае праекты ў камфортным офісе ў цэнтры Варшавы.

Мы прапануем:

  • камфортнае працоўнае месца для вас ці невялікай каманды (2-3 чалавекі);
  • утульную і светлую крэатыўную прастору для вашых і нашых з вамі агульных ідэй і праектаў;
  • пакой для перамоваў ці званкоў, прынтэр, праектар, каву, чай ды іншае.

Наш будучы рэзiдэнт_ка — гэта чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй або каманда, якая імкнецца дзейнічаць і ствараць грамадска карысныя сэрвісы і прадукты. Таксама, гэта актывісты_кі, праваабаронцы, журналісты_кі, прадстаўнікі_цы грамадскага сектара, якія страцілі магчымасць працаваць над увасабленнем сваіх праектаў і былі вымушаныя пакінуць свае краіны з-за палітычных рэпрэсій у Беларусі і вайны ва Украіне.

Мы чакаем:

  • выпускнікоў_іц нашых праграм;
  • незалежных нізавых актывістаў_к і прадстаўнікоў_ніц грамадзянскіх ініцыятываў і арганізацый, якія вымушана пакінулі Беларусь;
  • актывістаў_к і прадстаўнікоў_ніц грамадзянскіх ініцыятываў і арганізацый, якія вымушана пакінулі Украіну.

Час працы прасторы: з панядзелка па пятніцу з 10:00 да 18:00.

Каб скарыстацца нашым каворкінгам, калі ласка, прайдзіце рэгістрацыю. Усе заяўкі праходзяць верыфікацыю ў мэтах бяспекі.

Сачыце за афішай мерапрыемстваў у прасторы Free Belarus Center