На мінулым тыдні мы запрасілі тых, хто займаецца грамадскай адукацыяй, праводзяць культурніцкія імпрэзы ці надае гуманітарную дапамогу ў сваіх прасторах у розных гарадах Польшчы, каб больш даведацца адзін пра аднаго.
Пасля абмеркавання нашых каштоўнасцяў разам з фасілітатарам Валдзісам Фугашам з дапамогай артысткі, актывісткі і заснавальніцы фонду STUS Лізаветы Сцяцко мы папрацавалі над стварэннем каталога ўсіх асноўных беларускіх прастор Польшчы ў фармаце зіна — самаробнага міні-часопіса. Вынікі гэтай працы хутка з’явяцца ў суполках удзельнікаў_іц сустрэчы і анлайн.
Вечар завяршыўся выступам непаўторнага Сяргея Пукста.
Фота: Pavel Savitski
[sp_wpcarousel id=»1413″]