Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў.
Удзельнікі_цы, якія замест рэалізацыі ўласнага праекту жадаюць прайсці стажыроўку, павінны самастойна знайсці арганізацыю і дамовіцца з ёй.
Апліканты_кі, якія плануюць рэалізоўваць уласны праект, павінны пазначыць ідэю праекта і шляхі яго рэалізацыі. Праект павінен быць рэалізаваны ў межах аднаго з напрамкаў:
- інфармацыйныя праекты, накіраваныя на асвятленне актуальных беларускіх падзей;
- праекты, звязаныя з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і ў краінах, дзе ёсць беларуская дыяспара;
- сацыяльныя праекты, звязаныя з Беларуссю і краінамі, дзе ёсць беларуская дыяспара;
- культурныя праекты, звязаныя з Беларуссю і краінамі, дзе ёсць беларуская дыяспара.
Працягласць праграмы — 3 месяцы.
Праграма таксама прадугледжвае абавязковую адукацыйную частку: стыпендыяты_кі пройдуць праграму трэнінгаў, накіраваную на развіццё рэлевантных навыкаў.
Увага! Для падачы заяўкі на стыпендыяльную праграму патрэбна дадаць матывацыйны ліст. Ён павінен быць не менш, чым 250 словаў.
Дэдлайн падачы — 1 кастрычніка (уключна).
Рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/rnVHeQtzTwtjKo957