«PROSTYJA REČY» — гэта кароткія відэа з экспертамі і эксперткамі, якія дапамогуць разабрацца ў складаных сацыяльна-палітычных з’явах. Простай мовай мы адказваем на пытанні, датычныя няпростых тэмаў, часам на наіўныя, ці стэрэатыпныя, але важныя — таму што базу трэба ведаць.
Цікавы факт: таксама ў кожным выпуску вы зможаце пабачыць працу сучаснага беларускага мастака ці мастачкі.
У першым выпуску палітычны аналітык Арцём Шрайбман тлумачыць за палітычныя партыі. Што гэта такое, як яно працуе ў нас і ў іншых краінах, навошта партыі беларусам і ў чым мае рацыю Лукашэнка?
У другім відэа спікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў адказвае на пытанні пра Еўрапейскі Саюз. Што такое Еўразвяз і як ён працуе, навошта ЕЗ беларусам і ці сапраўды гэтак званыя еўрапейскія каштоўнасці — гэта нешта дрэннае?
Мы будзем удзячныя, калі вы падпішыцеся на наш канал, паставіце лайк і падзеліцеся гэтымі ролікам, каб іх убачылі як мага больш людзей.