Падчас двух анлайн-трэнінгаў:
- польскія калегі прэзентуюць свой досвед удзелу фэстах,
- удзельнікі_цы распрацуюць план прэзентацыі на фэсце,
- даведаюцца як зрабіць максімальна інклюзіўнай сваю прэзентацыю,
- абмяняюцца досведам з калегамі.
Курс скіраваны на падрыхтоўку НДА да прэзентацыі на фестывалях з магчымасцю атрымаць практычную дапамогу ў рэалізацыі ідэі.
Пры чым тут фестывалі?
«Штогод беларусы ладзяць разнастайныя фестывалі, дзе ёсць месца для прэзентацыі грамадскіх ініцыятыў і недзяржаўных арганізацый. Гэтая практыка была закладзеная раней у Беларусі, а цяпер працягваецца на папулярных Tutaka, Hučna Fest ды іншых. Вядома, што сёлета на 2024 год плануюцца гэтыя ды іншыя фэсты, якія даюць грамадскім ініцыятывам і НДА магчымасць прадставіць сваю працу шырокай публіцы, развіртуалізавацца, наладзіць вочны кантакт з мэтавай аўдыторыяй і мажліва нават заангажаваць новых валанцёраў.
З гэтай нагоды мы, каманда арганізатараў пляцовак грамадскай актыўнасці, заклікаем беларускія ініцыятывы загадзя пачаць падрыхтоўку да прэзентацыі, каб улетку прадставіць сваю дзейнасць на якасным узроўні. Падчас трэнінгу мы абмяняемся досведам і падзелімся ноў-хаў па арганізацыі прэзентацый сваёй дзейнасці».
Калі адбудуцца вэбінары?
- Першы адбудзецца 3 сакавіка а 11:00 па СЕТ. Працягласць 2 гадзіны.
- Другі адбудзецца 16 сакавіка а 11:00 па СЕТ. Працягласць 2 гадзіны.
Запрашаюцца па два прадстаўніка_цы ад беларускіх НДА
Анлайн-заяўкі трэба падаць да 28 лютага не пазней 23:59. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 29 лютага.