Мы запрашаем беларускіх актывістаў_ак і журналістаў_ак, што знаходзяцца ў Беларусі ці за яе межамі прыняць удзел у 6-месячнай праграме.
Напэўна вы раней неаднаразова чулі словазлучэнне «расследавальніцкая журналістыка». А ці могуць займацца расследаваннямі грамадзянскія ініцыятывы? Мы лічым, што могуць!
Вашая ініцыятыва працуе ў сферы абароны правоў беларускіх палітвязняў, дактароў ці выкладчыкаў? А можа, вас цікавіць барацьба з карупцыйнымі схемамі ці палітычнымі лобі беларускага рэжыму ў іншых краінах? Вы даўно хацелі, але ніяк не адважваліся перайсці ад журналістыкі навін да расследавальніцкай? Калі так, то гэтая магчымасць для вас.
У рамках акселератара ўдзельнікі_цы будуць працаваць над сваімі ідэямі расследаванняў, атрымліваць новыя веды і навыкі ад спецыялістаў у гэтай сферы, а лепшыя атрымаюць магчымасць фінансавай падтрымкі сваёй працы.
Ментары праграмы:
- Фёдар Паўлючэнка, галоўны рэдактар Reform.by
- Аляксей Карпека, першы беларускі журналіст, які ўвайшоў у шорт-ліст European Press Prize, BuroMedia
- Айганыш Айдарбекава, расследавальніца Bellingcat
Мы чакаем вашу заяўку, калі вы:
- журналіст_ка ці актывіст_ка з малым досведам вядзення расследаванняў ці ўвогуле без яго;
- жадаеце навучыцца бяспечна праводзіць рэсёрч, збіраць і аналізаваць адкрытыя дадзеныя;
- маеце ідэю расследавання, накіраванага на дэмакратызацыю Беларусі і падтрымку грамадзянскай супольнасці;
- хочаце атрымаць ментарскую і фінансавую падтрымку вашай ідэі
Заяўка на ўдзел павінна змяшчаць апісанне ідэі для расследавання, над якой вы хочаце працаваць.
Запоўніць заяўку (дэдлайн — 10 красавіка)
Акселератар стартуе з афлайн-трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звяза 1-3 траўня. Аплікантам_кам рэкамендуецца мець дзеючую візу для наведвання краін ЕЗ. Арганізатары не аказваюць падтрымку ў атрыманні візы. Месца правядзення мы паведамім адабраным удзельнікам_цам. Транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.
Акселератар складаецца з двух этапаў:
Першы этап
- Удзел у выязным трэнінгу 1-3 траўня
- Пітчынг ідэй расследаванняў і адбор лепшых праектаў (анлайн)
Другі этап
- Удзельнікі_цы, якія паспяхова прайшлі пітчынг, змогуць паўдзельнічаць у другой паездцы – study visit у профільныя арганізацыі
- Усе праекты, якія прайшлі на другі этап, атрымаюць магчымасць анлайн ментарства з адным з трох ментараў праграмы
- Тры лепшыя праекты атрымаюць фінансавую падтрымку
Акселератар стартуе з афлайн-трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звязу 1-3 траўня
Запоўніць заяўку (дэдлайн — 10 красавіка)