Эканамічная самадастатковасць НДА: ад донарскай залежнасці да ўласнай мадэлі даходаў
Belarus Beehive сумесна з Free Belarus Center пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза запрашаюць вас да ўдзелу ў праграме ментарства, накіраванай на ўмацаванне фінансавай стабільнасці незалежнага грамадзянскага сектара.
Праграма распрацавана для арганізацый, якія імкнуцца інтэграваць у сваю дзейнасць мадэлі, што генеруюць даход, захоўваючы пры гэтым стратэгічны фокус і вернасць сваёй місіі.
Структура праграмы
- Варкшоп (17–19 красавіка 2026, Варшава): практычная праца над бізнес-мадэлямі, аналіз фінансавай логікі і ацэнка рызык.
- Ментарскае суправаджэнне: 5 структураваных сесій пасля варкшопа для падтрымкі працэсу імплементацыі вашых планаў.
Што вы атрымаеце
Удзел у праграме дазволіць вам:
- Сфармаваць рэлевантную мадэль даходаў: вызначыць канкрэтныя інструменты фінансавання, якія найбольш поўна адпавядаюць вашай місіі і наяўным рэсурсам.
- Сканструяваць жыццяздольную бізнес-мадэль: распрацаваць лагічна цэласную структуру для выбраных ідэй, гатовую да практычнага ўкаранення.
- Асвоіць фінансавы менеджмент: зразумець эканамічную логіку дзейнасці, якая прыносіць даход, уключаючы прынцыпы кіравання грашовымі патокамі (cash flow).
- Правесці аўдыт рызык: загадзя выявіць і прааналізаваць структурныя і кіраўнічыя пагрозы, каб пазбегнуць крытычных памылак.
- Распрацаваць дарожную карту: стварыць дэталізаваны план дзеянняў з дакладным размеркаваннем роляў, этапаў і мэт.
- Забяспечыць экспертнае суправаджэнне: атрымаць паслядоўную ментарскую падтрымку непасрэдна падчас рэалізацыі распрацаванага плана.
Праграма ўяўляе сабой працэс ад ідэі да структураваных дзеянняў, а не проста тэарэтычнае навучанне.
Хто можа ўдзельнічаць
Праграма прызначаная для кіраўнікоў НДА і ключавых супрацоўнікаў, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у стратэгічным прыняцці рашэнняў і арганізацыйным развіцці.
Колькасць месцаў абмежаваная. Удзельнікі будуць адабраныя на конкурснай аснове.
Гэтая аб’ява не з’яўляецца публічнай, аднак вы можаце падзяліцца ёю з калегамі з іншых арганізацый, якім давяраеце і для якіх удзел у трэнінгу можа быць карысным.
Калі: 17-19 красавіка 2026
Дзе: Варшава (арганізатары не пакрываюць праезд і пражыванне)
Дэдлайн для падачы заявак: 6 красавіка
Пра ментара
Праграму вядзе Войтек Тваркоўскі. Эксперт з 25-гадовым досведам арганізацыйнага развіцця НДА (краіны ЕС і Усходняга партнёрства) і 17-гадовым практычным досведам кіравання бізнес-праектамі.

