Да ўдзелу ў 6-месячнай праграме запрашаюцца беларускія дзеячы_кі мастацтва і арт-актывісты_кі – у Беларусі ці за яе межамі.

Удзельнікі_цы акселератара будуць працаваць над сваімі ідэямі, атрымліваць новыя веды і навыкі ад спецыялістаў у сферы мастацтва і арт-актывізму, а лепшыя атрымаюць магчымасць фінансавай падтрымкі сваіх праектаў.

Ментары_кі праграмы:

Антаніна Сцебур — куратарка, даследчыца, сузаснавальніца фемактывісцкага праекту #дамаудобнаявбыту, які даследуе гендарную няроўнасць у постсавецкім кантэксце. Сузаснавальніца і куратарка antiwarcoalition.art — міжнароднай кааліцыі працаўнікоў_іц культуры ў знак салідарнасці з Украінай. У 2023 годзе запусціла даследчую дэкаланіяльную лабараторыю «Грибница». З 2022 па 2023 год выкладала курс па актывісцкім практыкам у мастацтве ў Universität der Künste Berlin.

Аляксей Лунёў — мастак і куратар, які працуе ў разнастайных медыя з тэмай індывідуальнага часу, фетышызацыяй асабістага досведу і поглядам на яго праз квір-оптыку. Азнаёміцца з тэматыкай і работамі аўтара можна на kalektar.org.

• Мікалай Спесіўцаў — мастак, даследчык, працуе з грамадскімі эфектамі ад тэхналогій. Для гэтага выкарыстоўвае алгарытмы, перформанс, які ўцягвае іншых людзей, сітуацыі ў публічнай прасторы і анлайн-інтэрвенцыі. Частка групоўкі eeefff і працоўнай групы РБ!ОБ!

Мы чакаем заяўкі ад:

• актывістаў_ак, якія ўздымаюць сацыяльна важныя тэмы праз мастацтва;

• дзеячоў_ак мастацтва, якія працуюць з сацыяльна значнымі тэмамі.

Заяўка на ўдзел павінна змяшчаць апісанне ідэі ці праекта, над якімі вы хочаце працаваць.

Для падачы заяўкі на Акселератар культурніцкiх праектаў патрэбна дадаць матывацыйны ліст і рэкамендацыйныя лісты ад двух асоб.

Запоўніць заяўку (дэдлайн — 15 красавіка)

Акселератар стартуе з афлайн-трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звязу 13-15 траўня. Аплікантам_кам рэкамендуецца мець дзеючую візу для наведвання краін ЕЗ. Арганізатары не аказваюць падтрымку ў атрыманні візы.

Акселератар складаецца з двух этапаў.

Першы этап:

• удзел у выязным трэнінгу 13-15 траўня;

• пітчынг ідэй і адбор лепшых праектаў (анлайн).

Другі этап:

• удзельнікі_цы, якія паспяхова прайшлі пітчынг, змогуць паўдзельнічаць у другой паездцы — study visit у профільныя арганізацыі;

• усе праекты, якія прайшлі на другі этап, атрымаюць магчымасць анлайн ментарства з адным з трох ментараў праграмы;

• тры лепшыя праекты атрымаюць фінансавую падтрымку.

Акселератар стартуе з афлайн-трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звязу 13-15 траўня. Аплікантам_кам рэкамендуецца мець дзеючую візу для наведвання краін ЕЗ. 

Запоўніць заяўку (дэдлайн — 15 красавіка)

Tags: