29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы пройдзе вялікі Hučna Fest з актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам. Уваход вольны!

Free Belarus Center ужо чацвёрты год запар аб’ядноўвае актуальнае беларускае мастацтва ў розных праявах і дае магчымасць беларускім актывістам і актывісткам паказаць сябе. Мы запрашаем беларусаў і беларусак, украінцаў і ўкраінак, палякаў і полек, а таксама іншых жыхароў і гасцей Варшавы больш даведацца пра нашу Беларусь — сучасную, еўрапейскую і дэмакратычную.

На музычнай сцэне сёлета выступяць Разбітае Сэрца Пацана, LEIBONIK, Syndrom Samazvanca і NOCHY.

Вядучы — Мікіта Мелказёраў.

Вас чакае насычаная літаратурная праграма, падрыхтаваная разам з Беларускім ПЭНам: прэзентацыі, дыскусіі, чытанні з удзелам Анхелы Эспіносы Руіс, Змітра Бартосіка і Юстыны Карпіловіч, Насты Кудасавай, Светы Бень, Ганны Кандрацюк, Ганны Янкуты, Крысціны Дробыш, тоні лашдэн, Уладзя Гарбацкага, Артура Камароўскага.

А таксама кніжныя стэнды лепшых беларускіх выдавецтваў — Gutenberg Publisher, Skaryna Press, «Янушкевіч», Hochroth Minsk, Kamunikat.

І гэта яшчэ не ўсё! Hučna Fest не магчыма ўявіць без вялікай пляцоўкі сацыяльных актыўнастяў, вядомых блогераў і блогерак, актывістаў і актывістак, пінг-понга для палітвязняў і шматлікіх іншых магчымасцяў не толькі добра правесці час, але і паказаць сваю салідарнасць і падтрымку.

Падчас фестывалю вы зможаце даведацца больш пра сучаснае беларускае мастацтва ад стваральніцы праекта «Размовы маленькага геданіста» арт-менеджаркі Вольгі Мжэльскай, даведацца пра новую беларускую краудфандынг-платформу, задаць пытанні беларускім рэжысёрам і рэжысёркам разам з VODBLISK Talk і нават гэта яшчэ не ўсё!

Чакаем вас на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22) 29 чэрвеня з 13:00 да 22:00.

Уваход вольны!

Сачыце за Free Belarus Center у сеціве і ўжо хутка вы даведаецеся ўсе падрабязнасці насычанай праграмы Hučna Fest’a.

Час быць гучным!

CATEGORIES:

Падзеі

Tags: