Нагадаем, 29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы пройдзе вялікі Hučna Fest з актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам. Уваход вольны!
Сёлета Hučna Fest чакае заяўкі ад недзяржаўных арганізацый, ініцыятыў і праектаў, якія жадаюць распавесці пра сваю дзейнасць шырокай аўдыторыі.
У гэтым годзе мы плануем выйсці за класічны фармат «столXстул» і надаем кожнай арганізацыі аўтаномную прастору для прэзентацыі. Мы запрашаем цягам усяго дня рабіць трэнінгі, майстар-класы, сустрэчы, выставы, перформансы і г.д. Мы хочам зрабіць прастору такой, каб кожнай задумцы было месца.
Ваша ідэальная прэзентацыйная кропка — гэта 1-3 міні-івэнта на флагманскія тэмы вашай арганізацыі, інтэрактыўная актыўнасць цягам дня, падрыхтаваны візуал і расклад, які матывуе прыйсці і пазнаёміцца з вамі (заяўкі з выключна інтэрактыўнымі актыўнасцямі будуць таксама разгледжаныя).
Прастора грамадскіх арганізацый і ініцыятыў працуе з 13:00 да 19:00. Звяртаем вашу ўвагу, што гэта фіксаваны час прысутнасці на пляцоўцы. На этапе падачы заяўкі просім распланаваць дзейнасць без спазненняў альбо фінішавання раней.
Арганізатары надаюць:
- прастору для прэзентацыі;
- ахову ад сонца;
- інфармацыю пра вашу кропку на пляцоўцы ў сацсетках;
- асвятленне ў СМІ;
- дапамогу ў пошуку эфектыўных спосабаў прэзентацыі (калі вы пакуль не ўяўляеце як сябе прэзентаваць, але вельмі хочаце, запаўняйце заяўку. Мы разам знойдзем адказ на пытанні);
- лагістычную падтрымку прыезду і пражывання (на конкурснай аснове);
- фота з фестывалю.
Для ўдзелу ў Hučna Fest-2024 трэба запоўніць заяўку па гэтай спасылцы
Дэдлайн: 17 чэрвеня 23:59. Арганізатары будуць звязвацца з вамі па меры паступлення заявак.
З пытаннямі звяртайцеся ў Тэлеграме: @leta2024_nda