“Глупства гэта ваша сучаснае мастацтва”. Сустрэча з Ксюшай Тырсікавай, прысвечаная працы з пярэчаннямі

На сустрэчы размова пойдзе аб тым, што такое сучаснае мастацтва, навошта яно патрэбна нам у нашым жыцці, як яно дапамагае станавіцца лепш і дзе шукаць яго ў Варшаве.

Таксама абмяркуем сістэму арганізацыі працэсаў і трэнды ў мастацтве на сённяшні дзень.

Ксюша Тырсікава — блогерка, арт-менеджэрка, SMM-lead у некалькіх праектах. Вялікая фанатка сучаснага мастацтва. Жыве ў Варшаве тры гады.

Дзе: Каворкінг Free Belarus Center (Mokotowska 24, офіс 64)
Калі: 11 кастрычніка а 18:00

Уваход вольны!

CATEGORIES:

Падзеі