Сустрэча, прысвечаная сэлф-мэнэджменту, у каворкінгу Free Belarus Center
Дзякуючы правілам асабістага менеджменту вы зможаце кантраляваць свае планы і задачы (як асабістыя, так і працоўныя).
Сустрэча пачнецца з невялікага тэста, які ацэніць ваш цяперашні навык кіравання часам.
Потым мы на практыцы разбяромся як спланаваць працоўныя дні і атрымаць асалоду ад выходных. У канцы блока ўсе ўдзельнікі атрымаюць шаблоны для праверкі свайго ўзроўню сэлф-мэнэджменту і штодзённага планавання.
Для каго гэтая сустрэча?
- Для тых, хто ўпершыню сутыкнуўся з неабходнасцю сумяшчаць некалькі праектаў ці тыпаў загрузкі.
- Для тых, хто стаміўся нічога не паспяваць і “прапускаць” выходныя.
Трэнерка:
Вераніка Станкевіч — кіраўніца ініцыятывы ”Вольныя”, якая займаецца прыцягненнем валанцёраў для дапамогі былым палітвязням.
Дзе: Каворкінг Free Belarus Center (Mokotowska 24, офіс 64)
Калі: 17 кастрычніка з 18:00 да 20:00
Уваход вольны!