Праграма Беларуска-украінскага Форума Астрожскіх 2024

16 лістапада, субота

9:00–9:30 Рэгістрацыя.

9:30–10:00 Вітальнае слова ад арганізатараў: Friedrich Ebert Foundation, Friedrich Naumann Foundation for Freedom Ukraine, Free Belarus Center, Рада знешняй палітыкі “Украінская прызма”, Інстытут “Палітычная сфера”, Цэнтр “Еўрапейскі дыялог”.

10:00–12:00 Панэльная дыскусія: Стратэгія Украіны ў дачыненні да Беларусі.

Беларускія выступоўцы: Франак Вячорка (Офіс Святланы Ціханоўскай), Вадзім Кабанчук (Аб’яднаны пераходны кабінет), Анжаліка Мельнікава (Каардынацыйная Рада Беларусі).

Украінскія выступоўцы: Сяргей Собалеў (Народны дэпутат Вярхоўнай рады Украіны), Аляксей Ганчарэнка (Народны дэпутат Вярхоўнай рады Украіны), Ігар Кізім (Міністэрства замежных спраў Украіны).

Мадэратары: Яраслаў Чарнагор (Рада знешняй палітыкі “Украінская прызма”), Анатоль Лябедзька (Цэнтр “Еўрапейскі дыялог”).

12:00–12:30 Кава-паўза.

12:30–14:00 Прэзентацыя даследавання “Індэкс беларуска-украінскіх стасункаў” і панэльная дыскусія Украінска-беларускія адносіны: тэндэнцыі, выклікі і перспектывы.

Беларускія выступоўцы: Вадзім Мажэйка (палітычны аналітык), Андрэй Ягораў (палітычны аналітык) (анлайн).

Украінскія выступоўцы: Паўло Радзь (Рада знешняй палітыкі “Украінская прызма”), Вадзім Галайчук (Народны дэпутат Вярхоўнай рады Украіны).

Мадэратар: Уладзімір Кільдзій (Friedrich Naumann Foundation for Freedom Ukraine).

14:00–15:00 Абед.

15:00–16:30 Панэльная дыскусія: Сеткі салідарнасці: як маладым украінцам і беларусам дапамагаць адзін аднаму?

Беларускія выступоўцы: Лізавета Пракопчык (Моладзевы блок, сяброўка Каарданацыйнай Рады Беларусі), Ірына Лукашэнка (моладзевая актывістка)

Украінскія выступоўцы: Уладзімір Санько (Кіраўнік Украінскай асацыяцыі моладзевых радаў), Наталля Шаўчук (Нацыянальны моладзевы савет Украіны).

Мадэратарка: Арына Коршунава (беларуская журналістка)

16:30–17:00 Кава-паўза.

17:00–18:30 Панэльная дыскусія: Вайна і прымусовае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей: удзел рэжыму Лукашэнкі і міжнародная рэакцыя.

Беларускі выступоўца: Алесь Рысінскі (Народнае антыкрызіснае ўпраўленне) (анлайн).

Украінская выступоўца: Анісія Сынюк (Цэнтр правоў чалавека “Зміна”).

Мадэратарка: Вольга Рэшэцілава (Медійна ініціятива за права людини).

19:00 Урачыстая вячэра.

17 лістапада, нядзеля

9:30–10:00 Рэгістрацыя.

10:00–11:30 Урачыстае перадача гуманітарнай дапамогі ад бельгійскай дыяспары для Украіны. Панэльная дыскусія: Беларуска-ўкраінскае супрацоўніцтва: лепшыя практыкі і патэнцыял інтэнсіфікацыі.

Выступоўцы: Галіна Мацюшына (місія Ігара Вітэнка, спецыяльны праект дапамогі Украіне з Бельгіі), Таццяна Гацура-Яворская (Рэабілітацыйны цэнтр “Ланка”), Алена Жаркевіч (Хаб Сустрэча, Аўтапол), Рудзі Неліссен (місія Ігара Вітэнка, спецыяльны праект дапамогі Украіне з Бельгіі).

Мадэратар: Вадзім Мажэйка (палітычны аналітык).

11:30–11:45 Кава-паўза.

11:45–13:15 Панэльная дыскусія: Фарміраванне інфармацыйных наратываў пра Беларусь: інфармацыя і дэзінфармацыя.

Беларускія выступоўцы: Ціхан Чарнякевіч (незалежны эксперт),  Арына Коршунава (беларуская журналістка).

Украінскія выступоўцы: Рена Маруцян (Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі), Мікалай Балабан (Цэнтр стратэгічнай камунікацыі і інфармацыйнай бяспекі) (анлайн), Максім Плешко (Цэнтр беларускіх камунікацый).

Мадэратарка: Ірэна Кацяловіч (беларуская журналістка).

13:15–14:00 Абед.

14:00–15:30 Панэльная дыскусія: Дэкаланізацыя і інтэрпрэтацыя агульнай гістарычнай памяці. Асаблівасці і праблемы адлюстравання казацкага перыяду ў гістарыяграфіі Беларусі і Украіны.

Беларускія выступоўцы: Алесь Пашкевіч (Беларускі інстытут публічнай гісторыі), Яўген Красулін (незалежны даследчык).

Украінскія выступоўцы: Аляксей Сакырка (Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі), Кірыла Галушка (Інстытут гісторыі Украіны НАН Украіны).

Мадэратар: Вадзім Задунайскі (Украінскі каталіцкі ўніверсітэт).

15:30–15:45 Кава-паўза.

15:45–17:15 Панэльная дыскусія: Вайна і сацыяльныя працэсы ў абодвух грамадствах. Сацыялагічныя даследаванні ў Беларусі і Украіне. Асноўныя праблемы і супярэчнасці ўзаемаўспрыманняў.

Беларускі выступоўца: Генадзь Коршунаў (Цэнтр новых ідэй) (анлайн), Зміцер Шчыгельскі.

Украінскія выступоўцы: Дмітро Грамакоў (Цэнтр супраціву расейскай агрэсіі), Юлія Гецьман (Інстытут сацыялогіі НАН Украіны).

Мадэратар: Яраслаў Чарнагор (Рада знешняй палітыкі “Украінская прызма”)

17:15 Заключнае слова.

Трэці Форум Астрожскіх 2024 адбудзецца 16-17 лістапада ў Кіеве. Дакладнае месца правядзення і поўную праграму мерапрыемства мы паведамім зарэгістраваным удзельнікам і ўдзельніцам.

Мы прапануем актывістам і актывісткам, прадстаўнікам і прадстаўніцам некамерцыйных арганізацыяў, праваабаронцам з Беларусі і Украіны ўзяць ўдзел у канферэнцыі.

Таксама мы запрашаем  журналістаў і журналістак, блогераў і блогерак, і іншых прадстаўнікоў медыя.

Арганізатары забяспечваюць цэнтралізаваны трансфер для тых, хто пройдзе рэгістрацыю і верыфікацыю.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па адрасе freebelaruscenter@gmail.com (тэма ліста: Форум Астрожскіх 2024)

CATEGORIES:

Падзеі