Групавая тэрапеўтычная сустрэча на тэму “Выпрабаванні шляху: пераадоленне перашкод”
FBC працягвае цыкл групавых тэрапеўтычных анлайн- і афлайн-сустрэч “Шлях змен: усведамленне, пераадоленне, трансфармацыя”. Нашая наступная сустрэча будзе прысвечана тэме “Выпрабаванні шляху: пераадоленне перашкод”.
Ці адчуваеце вы, што ваша жыццё знаходзіцца на парозе перамен? Можа быць, вы перажываеце крызіс, адчуваеце выгаранне ці сутыкаецеся з трывогай і няўпэўненасцю ў будучыні? Калі так, мы запрашаем вас далучыцца да нашай групы, дзе вы зможаце знайсці падтрымку і рэсурсы для пераадолення гэтых выклікаў.
На сустрэчы мы разгледзім цяжкасці, з якімі вы сутыкаецеся, такія як выгаранне ці ўзроставыя крызісы. Абмяркуем, як гэтыя выпрабаванні могуць стаць магчымасцямі для асабістага росту і адаптацыі.
Сустрэчу правядзе Марта Скугарава — гештальт-тэрапеўтка, якая працуе з тэмамі эміграцыі, крызісу і страт. Марта правяла больш за 10 праектаў па тэме эміграцыі з 2020 года.
Дзе: Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64)
Калі: 20 лістапада (серада) а 18:30