Пра праект і заяўку. Дапаможнік для пачаткоўцаў і тых, хто хоча структураваць свае веды

Праекты, заяўкі, запыты на фінансаванне, гранты, датацыі. Гэтыя тэрміны ведаюць людзі, якія займаюцца пошукам сродкаў для няўрадавых арганізацый. Самыя папулярныя навучальныя курсы тычацца гэтай тэмы. Калі паглядзець на пералік праблем арганізацый і іх навучальную актыўнасць, то можа скласціся ўражанне, што іх асноўны занятак – прыцягненне сродкаў, а не вырашэнне праблем супольнасці.

На трэнінгах пра распрацоўку праектаў, якія тычацца змен у грамадстве, на пытанне да ўдзельнікаў пра іх чаканні найчасцей даецца такі адказ: «Гаворка ідзе пра атрыманне сродкаў, дык як напісаць так, каб іх далі». І здаецца, што ўся тэма зводзіцца да тэхнічнага падыходу – напісання. Аднак гэта не так.

Гэты дапаможнік пра тое, што такое сацыяльны праект, з якіх элементаў ён складаецца, як распрацоўваць добрыя праекты (а значыць, як складаць добрыя заяўкі). Звяртаем вашу ўвагу, што гэты дапаможнік прызначаны для людзей, якія знаходзяцца ў пачатку шляху, звязанага з распрацоўкай праектаў. Мы не даём пашыраныя элементы праекта, а толькі абапіраемся на яго базавыя часткі. Таксама мы не закранаем тэму кіравання праектамі, то бок іх рэалізацыю. Таму просім адмыслоўцаў з разуменнем паставіцца да ўжытых скарачэнняў і спрашчэнняў.

Гэта чарговае выданне дапаможніка аўтарства Марціна Дадэля / Marcina Dadela (першае было апублікавана ў 2010 г.). Абноўленая і актуалізаваная версія з абноўленым дызайнам. У гэтым выданні мы абнавілі прыклады, пашырылі апісанне некаторых элементаў логікі праектавання і ўключылі справаздачнасць за вынікі (уведзена ў 2020 годзе). Спадзяемся, што гэта публікацыя дапаможа вам эфектыўна ствараць праекты і збіраць грошы на іх рэалізацыю.

Дапаможнік для пачаткоўцаў і тых, хто хоча структураваць свае веды

CATEGORIES:

Uncategorized

Tags: