Ужо ў другі раз Free Belarus Center cабраў беларускія прасторы на вялікую сустрэчу пад назвай HUB-TOGETHER
На HUB-TOGETHER-2024 у Варшаве сабраліся больш за 10 беларусаў і беларусаў, якія працуюць у розных гарадах Польшчы.
Нагадаем, што ў мінулым годзе мы, разам з актывісткай і заснавальніцай фонду STUS Лізаветай Сцяцко, стварылі каталог асноўных беларускіх прастор у Польшчы ў фармаце зіна — самаробнага міні-часопіса. Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымалі вынікі гэтай працы.
У гэтым годзе 27-28 кастрычніка ў Варшаве мы сабралі тых, хто займаецца грамадскай адукацыяй, медыя, культурніцкімі імпрэзамі, гуманітарнай дапамогай і развіццём беларускіх супольнасцяў у розных гарадах Польшчы, каб больш даведацца адно пра аднаго.
Удзельнікі і ўдзельніцы з Гданьска, Сопата, Кракава, Беластока, Познані і Варшавы абмеркавалі свае каштоўнасныя падыходы, актуальныя выклікі, пазітыўны досвед і візію будучыні.
На працягу двух дзён удзельнікі HUB-TOGETHER разам з фасілітатарам шукалі магчымасці для супрацоўніцтва, а некаторыя ўжо нават запланавалі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню правоў чалавека.
Асобна, на прыкладзе серыі мерапрыемстваў да “Ночы расстраляных паэтаў”, мы абмеркавалі, як прасоўваць складаную тэму смяротнага пакарання ў Беларусі праз культуру і сучаснае мастацтва.
Адзін з вечароў скончыўся нэтворкінгам у нефармальнай абстаноўцы з музычным выступам Мікіты Арлова (Applepicker).