Вайскова-абаронная палітыка адміністрацыі Лукашэнкі – ад вучэнняў да вайны супраць Украіны

У апошнія гады геапалітычны пейзаж Еўропы зазнаў зрухі, прычым Беларусь сталася адным з фокусаў складанага геапалітычнага розыгрышу. Дзеянні рэжыму Лукашэнкі падчас пратэстаў 2020 года ды іх наступствы запусцілі працэс дэградацыі адносінаў Мінска ў галіне палітыкі і бяспекі з найбліжэйшымі суседзямі, уключна з Украінай. У спалучэнні з палітычнымі амбіцыямі Масквы гэта прывяло да беспрэцэдэнтнага пагаршэння адносінаў з Украінай, прывёўшы абедзве дзяржавы амаль на парог вайны.

Гэтая аналітычная праца Паўла Радзя прысвечана падрабязнаму разгляду трансфармацыі беларуска-ўкраінскіх дачыненняў у сферы бяспекі праз прызму эрозіі суверэнітэту Беларусі, выкліканаму падаўленнем пратэстаў у 2020 годзе і далейшым умацаваннем сувязаў з Расіяй.

CATEGORIES:

Падзеі