Free Belarus Center запрашае беларускіх актывістак прыняць удзел у трохмесячнай праграме акселератара жаночых праектаў і грамадскіх ініцыятыў.
Пад час праграмы ўдзельніцы атрымаюць ментарскую падтрымку па развіцці ідэй сваіх праектаў, пазнаёмяцца з вядучымі арганізацыямі і спікерамі_камі беларускіх грамадскіх арганізацый, пройдуць трэнінг па ўзмацненні лідарскіх якасцяў, праектнага менеджменту, навыкаў вядзення перамоваў, працы з медыя, асертыўнасці.
Праграма ўключае ў сaбе:
- трохдзённы афлайн-трэнінг і адукацыйныя візіты ў адмысловыя арганізацыі, які пройдзе 16-18 студзеня 2023 года ў адной з краін ЕС,
 - працу над праектамі з ментарамі_камі анлайн і воркшопы са спікерамі_камі з розных напрамкаў.
 
Напрыканцы праграмы адбудзецца пітчынг праектаў, па выніках якога лепшыя ініцыятывы змогуць атрымаць фінансавую падтрымку ад 500 да 2000 USD.
Хто можа падавацца на праграму:
- беларускі, якія знаходзяцца як у Беларусі, так і за яе межамі;
 - беларускі, у якіх ёсць ідэі важных грамадскіх праектаў;
 - прадстаўніцы НДА і актывісткі ці прадстаўніцы культурнага асяроддзя
 - досвед у рэалізацыі грамадскіх праектаў вельмі вітаецца.
 
Праекты павінны падпадаць пад наступныя накірункі:
- прасоўванне гендэрнай роўнасці і барацьба з гендарнай і іншым формам дыскрымінацыі;
 - падтрымка, развіццё і адаптацыя беларусаў і беларусак у эміграцыі;
 - праца з культурнай спадчынай і праектамі, накіраванымі на развіццё і захаванне культуры Беларусі;
 - развіццё грамадзянскай супольнасці ўнутры краіны ці ў эміграцыі.
 
Пажадана, каб удзельніцы мелі дзеючыя візы для наведвання афлайн-трэнінга ў краіне Еўразвяза — арганізатары не гарантуюць магчымасць атрымання візы, але будуць спрыяць яе атрыманню. Лакацыю мы паведамім дадаткова (транспартныя выдаткі, а таксама выдаткі на пражыванне і харчаванне пакрываюць арганізатары).
Падчас акселератара вы зможаце:
- узмацніць навыкі праектнага менеджменту ў грамадскай сферы;
 - узмацніць навыкі фандрайзінгу для грамадскіх праектаў;
 - эфектыўна камунікаваць і прасоўваць ініцыятывы;
 - пазнаёміцца з жаночымі арганізацыямі і ініцыятывамі Польшчы.
 
Акселератар будзе складацца з наступных этапаў:
- выязны трохдзённы трэнінг і наведванне профільных установаў і арганізацый (афлайн);
 - ментарства (анлайн);
 - фінальны пітчынг праектаў (анлайн);
 - лепшыя праекты атрымаюць міні-гранты.
 
Тэрмін правядзення праграмы: студзень-сакавік
Афлайн-інтэнсіў і адукацыйныя візіты: 16-18 студзеня 2023 года
Дэдлайн падачы: 16 снежня ўключна
