Не ведаеце, як сфармуляваць праектную заяўку? Шукаеце фінансаванне і не разумееце, якую краўдфандынгавую платформу абраць? Чулі пра Patrеon, але не атрымліваецца далучыць яго да YouTube-каналу? Гэта праграма для вас!
Тэма нашай школы — «Напісанне праектных заявак і выкарыстанне платформ для пошуку фінансавання. Грантрайтынг, краўдфандынг, Patreon«.
Школа пройдзе ў выглядзе 4-х анлайн-трэнінгаў з практычнай часткай, якія адбудуцца ўвечары 13, 15, 19 і 22 снежня.
Нашы трэнеркі з’яўляюцца эксперткамі ў сваіх тэмах і маюць шматгадовы досвед у напісанні праектных заявак і працы з краўдфандынгавымі платформамі і Patreon.
Больш дакладна пра экспертак мы распавядзем на працягу тыдня.
Удзел у «ПераменNOW» бясплатны.
Дэдлайн: 10 снежня, уключна.
Колькасць месцаў абмежавана!
Калі ўзніклі пытанні, пішыце на скрыню: freebelaruscenter@gmail.com.