Гэты курс будзе карысны для ўсіх, хто мае патрэбу прэзентаваць сябе і свае ідэі перад публікай: грамадскіх актывістаў і актывістак, бізнэсоўцаў і бізнесвумэнак, псіхолагаў і псіхалагінь, людзей творчых прафесій.

Аўтар курса Андрэй Саўчанка — дасведчаны тэатральны рэжысёр і актор, трэнер і педагог, дыктар і вядучы. Ён працаваў з «Купалаўцамі», выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, агучваў аўдыёгіды для музеяў Беларусі, вёў канцэрты і фестывалі і гэта далёка не ўсё.

Курс складаецца з 3-х напрамкаў — трэнінг, тэорыя, практыка. У яго аснове класічныя методыкі курсаў прамоўніцкага мастацтва, рыторыкі і майстэрства зносінаў, а таксама сакрэты акторскіх практык і асабісты досвед трэнера.

Вы навучыцеся саманастройвацца і правільна рыхтавацца да выступу, здымаць заціскі і пазбаўляцца ад комплексаў, эфектыўна выступаць і трымаць увагу, адчуваць прастору і не баяцца экспромта, адказваць на пытанні і перамагаць інтэлектуальных тэрарыстаў і гэта не ўсё.

Тэорыя дапаможа свядома і эфектыўна прайсці праз практычны досвед. Вы падрыхтуеце свае дыханне, голас і цела. Заданні падчас курса справакуюць крэатыўнасць, творчае мышленне і вобразнасць.

Вас чакаюць 6 афлайн-трэнінгаў.
Час правядзення з 18:30 па 20:30.
Заняткі будуць праходзіць у бяспечнай і камфортнай прасторы.

Пачатак курсу: 4 траўня.
Дэдлайн прыёму заявак: 26 красавіка ўключна.

Колькасць месцаў абмежавана! Рэгістрацыя па гэтай спасылцы

Tags: