Учора ў Каворкінгу Free Belarus Center у Варшаве адбылася вялікая імпрэза да “Ночы расстраляных паэтаў”

Больш за 40 чалавек сабраліся, каб узгадаць ахвяраў трагічнай “чорнай ночы”.

Нагадаем, з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску расстралялі больш за 100 беларускіх дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў. Чацвёрты год запар мы ладзім праект Executed Poetry, каб захоўвалася памяць аб закатаванай беларускай інтэлігенцыі. 

Гасцей Free Belarus Center чакалі лекцыя ад Васіля Дранько-Майсюка, вершы ад Ігара Кулікова, Артура Камароўскага, Крысціны Дробыш і Уладзя Лянкевіча, а таксама відэаінсталяцыя праекту Executed Poetry, паштоўкі для палітвязняў, дабрачынны мерч і магчымасць паўдзельнічаць у стварэнні калажа з мастаком Яраславам Кірвелем. Вечар завяршыўся атмасферным акустычным выступам гурта Syndrom Samazvanca.

CATEGORIES:

Падзеі

Tags: