Заўтра ў Кіеве адбудзецца прэзентацыя вынікаў даследвання “Індэкс беларуска-украінскіх стасункаў”
Даследаванне было праведзена сумесна групай беларускіх і украінскіх экспертаў і экспертак пры падтрымцы Free Belarus Center і Фонду Фрыдрыха Наўмана.
Гэта першая спроба даць комплексную ацэнку сучаснага стану двухбаковых адносінаў паміж Беларуссю і Украінай, а ў далейшым сачыць за дынамікай гэтых стасункаў. Нягледзячы на вайну і разрыў паміж афіцыйнымі Кіевам і Мінскам, грамадзянская супольнасць, экспертнае асяроддзе і дэмакратычна арыентаваныя палітыкі працягваюць узаемадзейнічаць, што спрыяе паглыбленню сувязяў паміж нашымі краінамі.
У даследаванні дэталёва прааналізаваны ключавыя сферы супрацоўніцтва: палітыка, бяспека, эканоміка, культура і адносіны паміж грамадствамі. Падчас прэзентацыі арганізатары падзеляцца вынікамі ацэнак і абмяркуюць магчымыя шляхі ўмацавання двухбаковых сувязяў, якія будуць карысныя як украінскаму, так і беларускаму бакам, зацікаўленым у пабудове дэмакратычнага і стабільнага рэгіёну.
У прэзентацыі возьмуць удзел:
- Яўген Магда — палітолаг, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі (Украіна);
- Андрэй Ягораў, палітолаг (Беларусь);
- Яраслаў Чарнагор, кандыдат навук, дырэктар Праграмы расійскіх і беларускіх студыяў Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” (Украіна).
Мадэратар: Уладзімір Кільдзій, кіраўнік праектаў, Прадстаўніцтва “Фонду Фрыдрыха Наўмана за Свабоду” ва Украіне.
Дзе: Офіс Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” (Михайла Коцюбинського, 1)
Калі: 1 лістапада а 11:00
На YouTube-канале Free Belarus Center плануецца анлайн-трансляцыя прэзентацыі.