FBC працягвае цыкл групавых тэрапеўтычных анлайн- і афлайн-сустрэч “Шлях змен: усведамленне, пераадоленне, трансфармацыя”

Нашая наступная сустрэча будзе прысвечана тэме “Цені супраціву: сустрэча са страхамі”.

Ці адчуваеце вы, што ваша жыццё знаходзіцца на парозе перамен? Можа быць, вы перажываеце крызіс, адчуваеце выгаранне ці сутыкаецеся з трывогай і няўпэўненасцю ў будучыні? Калі так, мы запрашаем вас далучыцца да нашай групы, дзе вы зможаце знайсці падтрымку і рэсурсы для пераадолення гэтых выклікаў.

На сустрэчы мы пагаворым аб тым, як страх, трывога і дэпрэсія могуць утрымліваць нас ад перамен. Выявім унутраныя бар’еры і пачнем шукаць спосабы іх пераадолення.

Сустрэчу правядзе Марта Скугарава — гештальт-тэрапеўтка, якая працуе з тэмамі эміграцыі, крызісу і страт. Марта правяла больш за 10 праектаў па тэме эміграцыі з 2020 года.

Дзе: Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64)
Калі: 6 лістапада (серада) а 18:30

CATEGORIES:

Падзеі