Індэкс беларуска-украінскіх стасункаў
Даследаванне было праведзена сумесна групай беларускіх і ўкраінскіх экспертаў і экспертак пры падтрымцы Free Belarus Center і Фонду Фрыдрыха Наўмана.
Гэта першая спроба даць комплексную ацэнку сучаснага стану двухбаковых адносінаў паміж Беларуссю і Украінай, а ў далейшым сачыць за дынамікай гэтых стасункаў. Нягледзячы на вайну і разрыў паміж афіцыйнымі Кіевам і Мінскам, грамадзянская супольнасць, экспертнае асяроддзе і дэмакратычна арыентаваныя палітыкі працягваюць узаемадзейнічаць, што спрыяе паглыбленню сувязяў паміж нашымі краінамі.
У даследаванні дэталёва прааналізаваны ключавыя сферы супрацоўніцтва: палітыка, бяспека, эканоміка, культура і адносіны паміж грамадствамі. Падчас прэзентацыі арганізатары падзеляцца вынікамі ацэнак і абмяркуюць магчымыя шляхі ўмацавання двухбаковых сувязяў, якія будуць карысныя як украінскаму, так і беларускаму бакам, зацікаўленым у пабудове дэмакратычнага і стабільнага рэгіёну.