У Кіеве прайшоў першы дзень беларуска-ўкраінскага Форума Астрожскіх-2024 – фота
Бадай самая вялікая беларуска-ўкраінская канферэнцыя, арганізаваная Free Belarus Center, Цэнтрам “Еўрапейські дыялог”, Інстытутам “Палітычная сфера” і Радай знешняй палітыкі “Українська призма” пры падтрымцы Прадстаўніцтва Фонду Фрыдрыха Наўмана за свабоду ва Украіне і Прадстаўніцтва Фонду ім. Фрыдрыха Эберта ва Украіне, пачалася ўчора, 16 лістапада.
Сярод іншага, асобны блок учора быў прысвечаны прэзентацыі вынікаў даследавання “Індэкс беларуска-ўкраінскіх стасункаў”, якое было праведзена сумесна групай беларускіх і ўкраінскіх экспертаў і экспертак пры падтрымцы Free Belarus Center і Фонду Фрыдрыха Наўмана. Гэта першая сістэмная спроба даць комплексную ацэнку сучаснага стану двухбаковых адносінаў паміж Беларуссю і Украінай, а ў далейшым сачыць за дынамікай гэтых стасункаў.
Нагадаем, цягам двух дзён адбудзецца восем панэльных дыскусій з удзелам палітыкаў і палітыкес, дыпламатаў і дыпламатак, а таксама экспертаў і экспертак міжнароднага ўзроўню з абодвух бакоў. На форуме будуць абмеркаваныя тэмы стратэгіі Украіны адносна Беларусі, умацавання рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, барацьбе з прапагандай, беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва і салідарнасці ды іншае.
Фота: Ксенія Галубовіч