Ідэалогія “рускага свету” і беларуская грамадская думка

Ідэалогія “рускага свету” — гэта палітыка сучаснай Расіі, якая ўключае мяккую сілу і падтрымку Крамля праз прапаганду ў Расіі і за мяжой. У Беларусі рэжым Лукашэнкі спрыяе распаўсюджванню гэтай ідэалогіі праз медыя і сінхранізацыю наратываў з расійскімі СМІ. Аднак беларуская грамадская думка застаецца іншай, асабліва ў пытаннях вайны ва Украіне.

Мэта дадзенай аналітычнай працы Паўла Церашковіча — праверыць ступень уплыву ідэалогіі “рускага свету” на афіцыйны ідэалагічны дыскурс і беларускае грамадства, а таксама даць рэкамендацыі адносна паляпшэння супраціўлення ёй у будучыні.

CATEGORIES:

Падзеі