Мы падвялі вынікі кампаніі “Тэма#1” у падтрымку беларускіх палітвязняў
Калі сёння вам была патрэбна матывацыя, то вось яна.
Мы падвялі вынікі кампаніі “Тэма#1” у падтрымку беларускіх палітвязняў і зноў пераканаліся, што калі мы разам — мы можам многае! А пачынаецца ўсе з кожнага і кожнай з нас, з нашай салідарнасці.





Мы хочам падзякаваць усім, хто падтрымаў кампанію анлайн або афлайн.
Мы хочам падзякаваць шматлікім партнёрам, якія далучыліся да арганізацыі кампаніі.
Шчыры дзякуй!
Нагадаем, што кампанія “Тэма#1” была абвешчана ў “перадвыбарчы” час і завяршылася 26 студзеня. Але тэма палітычных зняволеных застаецца актуальнай пакуль апошні з іх не выйдзе на волю.
Не спыняйце вашую падтрымку!