Каляндар справаздачнасці НДА ў Польшчы
Sprawozdanie NGO
Дзеля таго, каб fundacja ці stowarzyszenie ў Польшчы магло дзейнічаць легальна і пазбягаць непатрэбных штрафаў, вельмі важна своечасова выконваць абавязкі перад дзяржаўнымі ўстановамі. Арганізацыі павінны рэгулярна падаваць дэкларацыі і справаздачы ў ZUS, Urząd Skarbowy, KRS і іншыя кампетэнтныя органы ў залежнасці ад характару сваёй дзейнасці.
Каб спрасціць арыентацыю ў гэтых патрабаваннях, мы падрыхтавалі каляндар справаздачнасці для НДА ў Польшчы. У ім сабраныя асноўныя тэрміны і формы, якія неабходна своечасова выконваць:
- штомесячныя абавязкі (напрыклад, дэкларацыі ў ZUS і падаткі ў US);
- штогадовая бухгалтарская справаздачнасць (баланс, справаздача аб даходах і выдатках, тлумачальная запіска);
- дадатковыя апісальныя і рэгістрацыйныя дэкларацыі, якія могуць узнікаць у залежнасці ад сітуацыі.
Гэты матэрыял можа стаць памяткай і практычнай інструкцыяй для кіраўнікоў_ніц і бухгалтараў_ак арганізацый.
1. Штомесячныя справаздачы
Да 15-га чысла – składki i deklaracje do ZUS
- Аплата ўзносаў у ZUS, падача штомесячных дэкларацый ZUS DRA + ZUS RCA.
- Падача дэкларацый праз сайт eZUS, са спецыялізаваных праграм (напрыклад, Wfirma) або праз biuro rachunkowe.
- Аплата ўзносаў на рахунак Zakład Ubezpieczeń Społecznych.
- Знайсці mikrorachunek: https://eskladka.pl
Да 20-га чысла – zaliczki na PDOF i PDOP do US
- Разлік і аплата падаткаў на даходы фізічных і юрыдычных асоб.
- PIT pracowników – на даходы фізічных асоб. Калі прадпрымальніцкая дзейнасць не вядзецца, падатак на даходы юрыдычных асоб не ўзнікае.
- Аплата ў Urząd Skarbowy на рахунак арганізацыі (mikrorachunek podatkowy).
- Знайсці яго можна на сайце: https://www.podatki.gov.pl/generator-mikrorachunku-podatkowego
Да 25-га чысла – rozliczenie VAT z US, deklaracje VAT
- Аплата ў Urząd Skarbowy на рахунак арганізацыі (mikrorachunek podatkowy).
- Нават калі арганізацыя не вядзе гасп. дзейнасці, але купляе паслугі па-за межамі Польшчы, узнікае абавязак рэгістрацыі на VAT UE, аплаты падатку VAT UE і падачы дэкларацыі VAT-9M (падатак з імпарту паслуг).
2. Штогадовая справаздачнасць
Да 31 студзеня
- Дэкларацыі PIT-4R і PIT-8AR, а таксама PIT-11 і IFT-1 / IFT-1R у Urząd Skarbowy.
- Дэкларацыі на даходы фізічных асоб (зборныя і індывідуальныя).
Да 28 лютага
- Дэкларацыі PIT-11 і IFT-1 / IFT-1R для найманых асоб.
Да 31 сакавіка
- Канчатковы тэрмін складання фінансавай справаздачнасці (баланс, справаздача аб даходах і выдатках, тлумачальная запіска).
- Адпраўка дэкларацыі CIT-8, а таксама załączniki CIT-8/O і CIT-D у Urząd Skarbowy (праз кабінет e-Urząd Skarbowy).
Да 30 чэрвеня
- Канчатковы тэрмін зацвярджэння фінансавай справаздачы.
- Зацвярджае кампетэнтны орган (zarząd або walne zgromadzenie członków – у залежнасці ад статута).
Да 15 ліпеня
- Канчатковы тэрмін адпраўкі фінансавай справаздачы ў KAS або KRS (у залежнасці ад рэгіструючага органа).
- Адпраўляецца толькі ў электронным выглядзе праз сайт eKRS.
Да 31 снежня
- Sprawozdanie z działalności fundacji (справаздача аб дзейнасці фундацыі) за папярэдні год.
- Гэта асобная справаздача – не бухгалтарская, а апісальная.
- Падаецца ў Minister właściwy ds. fundacji (звычайна Міністр сацыяльнай палітыкі / лічбавізацыі / культуры – у залежнасці ад таго, пад чыёй юрысдыкцыяй зарэгістраваная fundacja).
3. Рэгістрацыйныя дэкларацыі (Deklaracje zgłoszeniowe)
У ZUS
Дэкларацыі падаюцца праз сайт PUE ZUS / eZUS або праз спецыялізаваныя праграмы.
- ZUS ZPA – на працягу 7 дзён ад даты пачатку obowiązku opłacania składek.
- ZUS ZUA – рэгістрацыя застрахаванага на працягу 7 дзён ад даты powstania obowiązku ubezpieczeń.
- ZUS ZCNA – рэгістрацыя членаў сям’і для медыцынскага страхавання на працягу 7 дзён ад моманту powstania prawa.
- ZUS ZWUA – зняцце з уліку (wyrejestrowanie z ubezpieczeń) на працягу 7 дзён ад даты заканчэння obowiązku ubezpieczeń.
- ZUS RUD – рэгістрацыя umowy o dzieło на працягу 7 дзён ад даты заключэння дамовы.
У Urząd Skarbowy (дэкларацыі NIP)
- NIP-1 – пры першаснай рэгістрацыі (не для змен).
- NIP-2 – рэгістрацыя або ўнясенне змяненняў для арганізацый на працягу 7 дзён з моманту змянення дадзеных.
- NIP-3 – zmiana adresu, nazwy firmy, danych kontaktowych, PKD – на працягу 7 дзён.
- NIP-7 – zmiana stawki VAT, nowa działalność opodatkowana, nowy adres siedziby – у момант змянення даных.
- NIP-8 – zmiana wspólników, zmiana udziałów – на працягу 7 дзён.
Іншае
- VAT-R – рэгістрацыя платніка VAT lub VAT UE.