Кадравыя пытанні ў НДА ў Польшчы
У дзейнасці недзяржаўных арганізацый у Польшчы часта ўзнікаюць кадравыя пытанні, звязаныя з аплатай працы актывістаў, запрошаных спецыялістаў, кансультантаў або выкладчыкаў. Асабліва гэта датычыцца сітуацый, калі супрацоўніцтва адбываецца з асобамі, якія не з’яўляюцца грамадзянамі Польшчы. У такіх выпадках неабходна разабрацца, якія дакументы патрабуюцца для легальнага найму, калі патрэбна так званая “асвядчэнне” (Oświadczenie) аб выкананні працы іншаземцам, а калі дастаткова грамадзянска-прававой дамовы.
Ніжэй мы тлумачым, якія існуюць віды дамоваў, як іх правільна складаць, якія падатковыя і кадравыя абавязкі ўзнікаюць у арганізацыі, а таксама якія справаздачы трэба падаваць у ZUS і ў падатковыя органы. Мэта — дапамагчы НДА пазбегнуць тыповых памылак і ўпарадкаваць працу з аплатай ганарараў і паслуг у адпаведнасці з польскім заканадаўствам.
Для працы замежніка/цы ў Польшчы неабходны яго доступ да рынку працы. Свабодны доступ да рынку працы маюць асобы:
- Грамадзяне краін Еўрапейскага Саюза (ЕС), ЕЭЗ і Швейцарыі.
- З картай сталога побыту (zezwolenie na pobyt stały).
- З картай рэзідэнта доўгатэрміновага ЕС (zezwolenie na pobyt rezydenta długoterminowego UE).
- З Картай паляка (Karta Polaka).
- З дазволам на часовую працу і пражыванне з мэтай аб’яднання сям’і з палякам або пастаянным жыхаром.
- Са статусам бежанца або дадатковай/часовай/міжнароднай абаронай.
- Асобы з гуманітарным або талерантным дазволам на знаходжанне.
- Выпускнікі польскіх сярэдніх школ, ВНУ, аспірантуры, паліцыяльных школ.
Падрабязны спіс асоб са свабодным доступам да рынку працы можна паглядзець на сайце:
https://psz.praca.gov.pl/dla-pracodawcow-i-przedsiebiorcow/zatrudnianie-cudzoziemcow/praca-bez-zezwolenia
У выпадку, калі няма свабоднага доступу да рынку працы, неабходна атрымаць дазвол на працу (Oświadczenie).
Заяўка на Oświadczenie запаўняецца на сайце praca.gov.pl.
На сайце неабходна стварыць уліковы запіс арганізацыі.
Пасля гэтага трэба выбраць раздзел „Zatrudnianie cudzoziemców – Oświadczenie – Oświadczenie (PSZ-OPWP) – nowa sprawa – nowy wniosek”.
Адрасат заяўкі — упраўленне працы (urząd pracy) паводле месца рэгістрацыі арганізацыі.
Далей запаўняем неабходныя дадзеныя.
Абавязкова адразу дапасаваць пацвярджэнне аплаты за Oświadczenie ў памеры 100 зл.
Рэквізіты для Urządа Pracy у Варшаве:
Urząd Pracy m.st. Warszawy
ul. Grochowska 171B
04-111 Warszawa
82 1030 1508 0000 0005 5004 3010
Плацёжны дакумент павінен утрымліваць наступныя дадзеныя:
- nazwa pracodawcy / imię i nazwisko pracodawcy;
- tytuł wpłaty: 069 oświadczenie, imię i nazwisko cudzoziemca, dla którego składane będzie oświadczenie.
Заробак іншаземца не можа быць меншы, чым заробак грамадзяніна Польшчы на аднолькавай пасадзе.
Афіцыйную інфармацыю аб заработнай плаце публікуе толькі Urząd Pracy m.st. Warszawy. На гэтыя лічбы можна абапірацца для мэтаў працаўладкавання.
https://warszawa.praca.gov.pl/documents/8188477/8227649/Tabela%20wynagrodze%C5%84%20na%202025.pdf/7cdeea80-4606-4755-a267-6f63e5abc41b
Пасля атрымання Oświadczenia цягам 7 дзён падаецца інфармацыя па форме PSZ-PPPO ў асабістым кабінеце на сайце praca.gov.pl, у якой адзначаецца, ці прыступіў працаўнік да працы.
Пасля атрымання Oświadczenia з працаўніком складаецца дамова на тых жа ўмовах, якія былі прапісаныя ў заяўцы (палепшыць можна, пагоршыць — не).
Каб знайсці патрэбны urząd skarbowy (падатковы ўжонд) у Польшчы па паштовым кодзе, можна скарыстацца сэрвісам:
https://www.e-pity.pl/znajdz-urzad-skarbowy-online/
Выплаты зарплат фізічным асобам па дамовах падраду ў Польшчы (Umowa o dzieło і Umowa zlecenia)
Фіз. асоба — рэзідэнт Польшчы:
Umowa o dzieło — аплачваецца толькі падатак на даход фізічных асоб (PIT).
Канкрэтная праца або паслуга павінна быць вымяральнай і мець дакладны вынік. Напрыклад: правядзенне 2 лекцый, стварэнне для ўдзельнікаў прэзентацыі да лекцыі ў фармаце PDF; здымка і мантаж 10 відэа для публікацыі на канале TikTok і ў акаўнце Instagram; напісанне 3 аўтарскіх артыкулаў і інш.
Падатак PIT — 12 %.
Прыклад: 2000 злотых брута.
Падатак PIT (2000 – 20 % (кошты)) * 12 % = 192 зл.
Нета, на рукі: 2000 – 192 = 1808 зл.
Падатак у urząd skarbowy уплочвае НДА.
На пачатку наступнага года ўсім супрацоўнікам выдаецца дэкларацыя аб даходах PIT-11, у якой паказаныя налічаныя і выплачаныя даходы, а таксама ўтрыманыя падаткі.
Umowa zlecenia — аплачваюцца PIT (12 %) + ZUS (каля 40 %).
Перавага: чалавек атрымлівае медыцынскае страхаванне, ідуць пенсійныя ўнёскі, г.зн. ён сацыяльна абаронены.
Праца, якая выражаецца як працэс. Напрыклад: кіраванне праектам, правядзенне рэкламнай кампаніі, выкладанне і г.д.
Усе падаткі і ZUS уплочвае НДА.
На пачатку наступнага года ўсім супрацоўнікам выдаецца дэкларацыя аб даходах PIT-11, у якой паказаныя налічаныя і выплачаныя даходы, а таксама ўтрыманыя падаткі.
Бонус! Студэнтам і навучэнцам ва ўзросце да 26 гадоў на Umowa zlecenia — плаціць падаткі не трэба!
Пацвярджаючы дакумент: студэнцкі білет або даведка з навучальнай установы і PESEL, па якім бачны ўзрост.
Umowa o pracę — гэта працоўная дамова, якая заключаецца паміж працадаўцам і работнікам у Польшчы. Рэгулюецца працоўным кодэксам (Kodeks pracy). Гэта самы поўны і абаронены від супрацоўніцтва ў параўнанні з Umowa zlecenia або Umowa o dzieło.
Сутнасць дамовы:
- Фіксуецца працягласць працоўнага часу, аплата, абавязкі работніка.
- Гарантуе абарону работніка ад звальнення без паважных прычын.
- Дазваляе афармляць адпачынак, бальнічныя і іншыя выплаты па законе.
Падаткі:
PIT 12/32 % — залежыць ад памеру даходу (да 120 тыс. зл. на год — 12 %, звыш — 32 %).
ZUS składki pracownika — 13–15 %.
ZUS składki pracodawcy — 19–22 %.
Частку ZUS плаціць работнік, частку — працадаўца.
Пры прыёме на Umowa o pracę трэба памятаць пра абавязковае медыцынскае абследаванне працаўніка і праходжанне інструктажу па ахове працы (BHP).
Фізічная асоба — нерэзідэнт Польшчы
Umowa o dzieło — аплачваецца толькі падатак на даход фізічных асоб (PIT 20 %).
Канкрэтная праца або паслуга павінна быць вымяральнай і мець дакладны вынік. Для нерэзідэнтаў Польшчы праца выконваецца дыстанцыйна праз інтэрнэт. Вынік працы дасылаецца ў выглядзе файла.
Падатак PIT — 20 %.
Прыклад: 2000 злотых брута.
Падатак PIT 2000 * 20 % = 400 зл.
Нета, на рукі: 2000 – 400 = 1600 зл.
Падатак у urząd skarbowy уплочвае НДА. На пачатку наступнага года ўсім супрацоўнікам-нерэзідэнтам высылаецца дэкларацыя аб даходах IFT-1R, у якой паказаныя налічаныя і выплачаныя даходы і ўтрыманыя падаткі.
Асаблівасць: згодна з міжнароднай дамовай аб прадухіленні падвойнага падаткаабкладання, супрацоўнік-нерэзідэнт можа атрымаць у сваёй краіне сертыфікат падатковага рэзідэнцтва. У такім выпадку падатак на даход PIT 20 % не ўтрымліваецца, а супрацоўнік абавязаны адлюстраваць гэты даход у сваёй штогадовай дэкларацыі і выплаціць у сябе падатак на даход.
У такім выпадку брута = нэта.
Дэкларацыі і тэрміны
- Першы прыём на працу ў дадзенай арганізацыі (Umowa o pracę або Umowa zlecenia) — ZUS ZPA, цягам 7 дзён ад даты пачатку obowiązku opłacania składek.
- ZUS ZUA — рэгістрацыя застрахаванага на працягу 7 дзён ад даты powstania obowiązku ubezpieczeń (дата, з якой чалавек фактычна пачынае выконваць працу паводле дамовы).
- ZUS ZCNA — рэгістрацыя чальцоў сям’і для медыцынскага страхавання на працягу 7 дзён ад моманту powstania prawa (момант, калі чалавек сам стаў падлягаць медыцынскаму страхаванню).
- ZUS ZWUA — зняцце з уліку (wyrejestrowanie z ubezpieczeń) цягам 7 дзён ад даты сканчэння obowiązku ubezpieczeń.
- ZUS RUD — рэгістрацыя umowa o dzieło на працягу 7 дзён ад даты заключэння дамовы.
Штомесяц падаюцца дэкларацыі ZUS DRA + ZUS RCA (да 15-га чысла наступнага месяца) і аплата ZUS.
Залічкі па PIT (перадаплаты па падатку) — штомесяц (да 20-га чысла наступнага месяца): аплата PIT-4R (для рэзідэнтаў Польшчы) і PIT-8AR (для нерэзідэнтаў Польшчы).
Гадавыя справаздачы:
PIT-4R + PIT-8AR — агульныя дэкларацыі па арганізацыі, да 31.01.
PIT-4R — дэкларацыя па рэзідэнтах Польшчы, PIT-8AR — па нерэзідэнтах Польшчы.
PIT-11 / IFT-1 / IFT-1R — індывідуальныя для кожнага супрацоўніка, дасылаюцца ва ўжонд (urząd skarbowy) да 31.01 і працаўніку персанальна — да 28.02.
PIT-11 складаецца для рэзідэнтаў Польшчы, IFT-1 / IFT-1R — для нерэзідэнтаў Польшчы.
Шаблоны розных тыпаў дамоў для НДА можна спампаваць з сайта:
https://poradnik.ngo.pl/kalkulatory-umow-o-prace-o-dzielo-i-zlecenie

