Індэкс беларуска-ўкраінскіх адносін-2025

Беларусь і Украіна працягваюць праходзіць праз складаныя працэсы дэканалізацыі. Абедзьве рэспублікі, поспехі якіх у справе геапалітычнага разыходжання з Расіяй адрозніваюцца, надалей захоўваюць дыпламатычныя адносіны. Аднак менавіта яны сёння не вызначаюць характар двухбаковых кантактаў.

Беларускія і ўкраінскія даследчыкі ў межах праекта, які рэалізоўвае Free Belarus Center пры падтрымцы Прадстаўніцтва “Фонду Фрыдрыха Наўмана за Свабоду” ва Украіне, падрыхтавалі ўжо другі Індэкс беларуска-ўкраінскіх адносін, прызначаны для вымярэння «тэмпературы» не толькі афіцыйных кантактаў, але і ўзаемадзеяння ўкраінскіх уладаў з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сіл. Гэтыя паралельныя вектары ў абодвух выпадках пакуль не выглядаюць выразна акрэсленымі лініямі, аднак даюць падставу спадзявацца на змены да лепшага.

Якасць адносін ацэньвалася ў сферах палітыкі, эканомікі, бяспекі, культуры і грамадства. Агульны вынік можна сфармуляваць проста: на афіцыйным узроўні двухбаковыя адносіны знаходзяцца каля кропкі замярзання, аднак узаемная цікавасць беларусаў і ўкраінцаў адзін да аднаго захоўваецца. Пасля пачатку шырокамаштабнай агрэсіі Расіі імперскі ўплыў на двухбаковыя адносіны беларусаў і ўкраінцаў істотна зменшыўся, і гэта дасць вынік у найбліжэйшы час.

Залог развіцця беларуска-ўкраінскіх адносін — тактыка малых спраў, рэалізаваных у інтарэсах нашых грамадстваў. Менавіта пра іх неабходна распавядаць па абодва бакі беларуска-ўкраінскай мяжы, бо яны даюць надзею на імпульс у развіцці двухбаковых кантактаў.

Українською:

CATEGORIES:

Падзеі