Грамадска-палітычная частка 5-га Форума Астрожскіх 2026 адбудзецца 18-19 верасня ў Кіеве.

Форум Астрожскіх – беларуска-ўкраінская пляцоўка для дыялогу палітыкаў, медыя, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, экспертаў і даследчыкаў. Яго мэта – абмеркаваць актуальны стан беларуска-ўкраінскіх адносін, супольныя выклікі і магчымасці для супрацоўніцтва.

Грамадска-палітычная частка Форума пройдзе 18-19 верасня ў Кіеве. 

У праграме форуму будуць дыскусіі пра стан і перспектывы беларуска-ўкраінскага палітычнага дыялогу, як вайна змяняе рэгіянальную бяспеку і якім можа быць партнёрства дэмакратычнай Беларусі з Украінай. Удзельнікі абмяркуюць становішча беларусаў ва Украіне: іх правы, удзел ва ўкраінскім грамадстве і адказнасць перад краінай падчас вайны.

Асобная ўвага будзе прысвечаная нацыянальнай ідэнтычнасці, культуры як інструменту супрацьдзеяння “расійскаму свету”, голасу антываеннай Беларусі ва Украіне і ролі беларускіх добраахвотнікаў у будучай сістэме рэгіянальнай бяспекі. 

Падчас форуму таксама будуць прадстаўлены вынікі новых даследаванняў беларуска-ўкраінскіх адносін.

Кантакт для агульнай сувязі: [email protected] 

Кантакт для СМІ: [email protected]

Форум арганізуюць беларускія і ўкраінскія арганізацыі: Free Belarus Center, Рада знешняй палітыкі  “Украінская прызма”, Украінскі каталіцкі ўніверсітэт, Інстытут “Палітычная сфера”, Цэнтр “Еўрапейскі Дыялог” і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі пры падтрымцы Konrad Adenauer Stiftung і Friedrich-Ebert-Stiftung (FES).

CATEGORIES:

Падзеі