Для ўсіх аматараў_ак другаснага выкарыстання: вялікі BookFlowerCrossing у Каворкінгу FBC
Запрашаем вас стаць часткай асаблівага мерапрыемства, прысвечанага ахове навакольнага асяроддзя.
Вас чакаюць буккросінг, грунтоўная кансультацыя па пакаёвых раслінах, а таксама майстар-класы на любы густ: па вырабу зефіра, свечак з натуральнага воску, лялек, а таксама ароматэрапіі.
Праграма мерапрыемства:
- 10:00–12:00 — майстар-клас па вырабу зефіра
- 10:00–12:00 — выраб свечак з натуральнага воску
- 12:00–13:00 — кансультацыя па раслінах і прэзентацыя пункта буккросінгу
- 13:00–14:30 — майстар-клас па ароматэрапіі
- 14:30–15:30 — майстар-клас па вырабу лялек
Чаму важна ўдзельнічаць?
Сучаснае экалагічна свядомае спажыванне — гэта не проста трэнд, гэта ўклад у нашу будучыню! Гэта дапамагае зэканоміць сродкі, скараціць адходы і беражліва ставіцца да прыроды. Далучайцеся!
Як працуе буккросінг?
Вы можаце ўзяць кнігі на некаторы час або назаўжды, а ўзамен прынесці ўжо прачытаныя. НЕ прыносьце часопісы, газеты, а таксама кнігі ў стане, які не дазваляе карыстацца імі!
Як працуе абмен раслінамі?
Прыносьце невялікія расліны і кветкі ў ёмістасці, якая пасуе для транспарціроўкі!
Дзе: Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64)
Калі: 10 лістапада з 10:00 да 17:00
Уваход вольны!
Удзел у майстар-класах па папярэдняй рэгістрацыі па гэтай спасылцы.
Удзел у абмене раслінамі або буккросінгу — без рэгістрацыі. Проста прыходзьце і атрымлівайце асалоду ад працэса.